Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На акцыю супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці выйшла 120 чалавек. Адзін з актывістаў затрыманы ля свайго дома.


5 траўня на плошчы Леніна чарговы раз сабраліся людзі. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.

Паводле інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, якое спасылаецца на праваабаронцу Рамана Кісляка, у 12.40 на плошчы Леніна ў Берасьці было прыкладна 120 чалавек. Супрацоўнік міліцыі праз мэгафон папярэдзіў прысутных аб недапушчальнасьці парушэньня парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства, аднак непасрэдна на месцы збору людзей затрыманьняў 5 траўня не было.

Як паведамляе Раман Кісьляк, людзі стаялі групамі і абмяркоўвалі вынесенае 30 красавіка пракуратурай Брэста папярэджаньне пяці праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага завода. У першай палове дня 29 красавіка яны ў сацыяльных сетках і мэсэнджэрах распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што 1 мая ў Берасьці на пляцоўцы каля сцэны ў парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў адбудзецца мітынг «Берасцейцы супраць свінцу». Людзі выказвалі сваё абурэньне тым, што пракуратуру выкарыстоўваюць для запалохваньня ўдзельнікаў грамадзкай кампаніі супраць акумулятарнага завода.

Пасьля сустрэчы на плошчы, якая працягвалася прыкладна да 13 гадзін, праціўнікі завода разышліся. Як паведамляюць берасьцейскія актывісты, раніцай 5 траўня быў затрыманы праціўнік завода Віталь Шавяленкаў. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС.

Грамадзкая кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ля Берасьця пачалася ў студзені 2018 года. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзеньне ў Брэсце і Брэсцкім раёне 88 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю. 25 красавіка гэтага года ў Адміністрацыю прэзыдэнта перададзены новае калектыўны зварот праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG