Пра спыненьне дзейнасьці аддзелу паведаміла яго кіраўніца Вольга Дабравольская. Юрыдычны аддзел Беларускага цэнтру салідарнасьці закрываецца пасьля амаль пяці гадоў інтынсіўнай працы, напісала яна ў фэйсбуку.
«На жаль, у цяперашні час — з-за недахопу фінансаваньня — мы ня можам працягваць гэтую дзейнасьць. Шукаем рашэньні і рэсурсы, але гэта працэс, які патрабуе часу», — паведаміла Дабравольская.
Усёй камандзе, якая працавала ў аддзеле за гэты час, падзякавалі за адданасьць і прафэсіяналізм.
Цэнтар беларускай салідарнасьці з 2020 году дапамог многім беларусам аформіць дакумэнты, заняцца пошукам працы ў новай краіне, вёў ліставаньне з афіцыйнымі ворганамі ўлады Польшчым наконт важных пытаньняў легалізацыі беларусаў, афармленьня іхных дазволаў на жыхарства, пасьведчаньняў уцякацтва, польскага праязнога дакумэнту, фінансавай справаздачнасьці і шэрагу іншых дакумэнтаў.
Таксама ЦБС ладзіў, у прыватнасьці, дармовую падрыхтоўку дзяцей беларусаў да школьных іспытаў, зьбіраў грошы на беларускую школку.
Форум