Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: войскі Касьцюшкі ў 1794-м вызвалілі Вільню ад расейцаў


Помнік Тадэвушу Касьцюшку
Помнік Тадэвушу Касьцюшку

Падзеі ў Беларусі і сьвеце 22 красавіка.

Дата дня

У ноч на 23 красавіка 1794 году Якуб Ясінскі, кіраўнік паўстаньня Касьцюшкі ў ВКЛ, узначаліў паўстаньне ў Вільні. Паўстанцы абяззброілі расейскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 чалавек

Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай, якія адбыліся ў 1772 і 1793 гадах.

Таксама ў гэты дзень

1725 — нясьвіскі ардынат, вялікі гетман Міхал Казімер Радзівіл, празваны Рыбанькам, ажаніўся з Уршуляй Францішкай Вішнявецкай. Хранікёры пішуць, што гэта быў шчасьлівы зьвяз.

Уршуля Радзівіл. Выстава «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.
Уршуля Радзівіл. Выстава «Славутыя асобы Беларусі». Аўтары Ляілея і Валянцін Варэца.

1838 — украінскі паэт Тарас Шаўчэнка піша паэму „Кацярына“. На беларускую мову яе перакладзе Янка Купала:

Кахайцеся, чарнабрыўкі,

Ды не з маскалямі,

Маскалі — чужыя людзі,

Чыняць ліха з вамі,

так пачынаецца гэтая паэма.

1915 — падчас Першай сусьветнай вайны Нямеччына ўжыла хлёр як хімічную зброю супраць англа-францускіх войскаў паблізу гораду Іпр ў Бэльгіі.

1919 — польскія войскі, выбіўшы з гораду бальшавікоў, занялі Вільню.

У гэты дзень нарадзіліся

1724 Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.

Імануіл Кант
Імануіл Кант

1870Уладзімір Ульянаў (Ленін), расейскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі, першы кіраўнік Савецкай дзяржавы.

1899Уладзімір Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.

Уладзімір Набокаў
Уладзімір Набокаў

1979Кацярына Сумарава, мастачка.

У памяці

1937 — падчас сталінскага тэрору скончыў жыцьцё самагубствам Язэп Адамовіч, адзін зь першых кіраўнікоў беларускага савецкага ўраду. Застрэліўся ў цягніку Ўладзівасток-Масква.

Язэп Адамовіч, старшыня СНК БССР у 1920-х гадах
Язэп Адамовіч, старшыня СНК БССР у 1920-х гадах

1954 — у Рызе памёр Сяргей Сахараў, фальклярыст, этнограф, царкоўны гісторык. Вязень ГУЛАГу.

2009Барыс Пянчук, вайсковы дырыгент.

2023 — памёр горадзенскі архіяпіскап Арцемі. Адзіны высокапастаўлены ярарх праваслаўнай царквы, які асудзіў гвалт рэжыму Лукашэнкі ў 2020.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG