Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкода ці карысьць — новае вялікае дасьледаваньне пра замяняльнікі цукру


Замяняльнікі цукру не прыносяць ніякай карысьці для здароўя, але і не прычыняюць шкоды. Такую выснову зрабілі аўтары новага вялікага агляднага дасьледаваньня. Пра гэта ў газэце The New York Times піша Нікалас Бакалар.

Як праводзіўся агляд

Дасьледчыкі прааналізавалі вынікі 35 назіральных і 21 кантраляванага дасьледаваньняў, аўтары якіх вывучалі ўплыў замяняльнікаў цукру на здароўе дзяцей і дарослых.

У некаторых з гэтых дасьледаваньняў параўноўваліся дадзеныя ўдзельнікаў, якія спажывалі замяняльнікі, з дадзенымі тых, хто не спажываў іх зусім. У іншых параўноўваліся вынікі вялікага і малога спажываньня штучных замяняльнікаў цукру.

Вынікі агляднага дасьледаваньня сярод дарослых

Аўтары новага агляднага дасьледаваньня не знайшлі ніякіх пераканаўчых доказаў таго, што замяняльнікі цукру маюць нейкі эфэкт на харчовыя прыярытэты, на ўзьнікненьне раку, сардэчна-судзінных захворваньняў і хваробаў нырак, а таксама на настрой, паводзіны або пазнавальную функцыю дарослых людзей.

У адным з аглядных дасьледаваньняў быў знойдзены невялікі пазытыўны эфэкт для страты вагі і павышэньня ўзроўню глюкозы ў крыві нашча. Але гэта было невялікае дасьледаваньне, якое праводзілася на працягу кароткага пэрыяду часу.

Вынікі сярод дзяцей

Восем дасьледаваньняў, праведзеных сярод дзяцей, паказалі аналягічныя вынікі.

Падчас некаторых дасьледаваньняў былі знойдзеныя нязначныя доказы таго, што дзеці, якія выкарыстоўвалі штучныя замяняльнікі цукру, мелі больш значнае павелічэньне ўзроўню глюкозы ў крыві, чым тыя дзеці, якія выкарыстоўвалі звычайны цукар.

Камэнтар аўтараў дасьледаваньня

Вядучы аўтар агляднага дасьледаваньня доктар Ёрг Мэерполь з Унівэрсытэту Фрайбургу, камэнтуючы атрыманыя вынікі, сказаў, што «мэта працы заключалася ў абагульненьні вынікаў, а не даваньні практычных парадаў».

Паводле доктара Мэерполя, нягледзячы на тое, што не было знойдзена ніякіх доказаў шкоды замяняльнікаў цукру, яна, адначасова, і ня можа быць выключана.

У кожным выпадку, сказаў навуковец, няма ніякай «неабходнасьці спажываць штучныя замяняльнікі цукру, калі ёсьць больш танныя і шырока даступныя альтэрнатывы».

Заўсёды можна выпіць вады замест дыетычнай Колы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG