Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 невялікія зьмены ў харчаваньні для вялікай страты вагі


Калі вы хочаце схуднець і думаеце, што для гэтага трэба есьці нясмачную ежу і адмовіцца ад слодычаў, вы памыляецеся. Пра гэта піша сайт sharecare.com.

Насамрэч, калі мы робім рэзкія зьмены ў сваім рацыёне, асабліва калі яны часовыя, гэта можа быць прычынай няўдачы.

Калі вы рэальна наважыліся схуднець, паспрабуйце праверыць ніжэйпрыведзеныя простыя прыёмы. Яны дапамогуць скараціць колькасьць спажываных калёрый і больш разумна выбіраць прадукты харчаваньня.

1. Памяняйце талерку і схуднееце

Праведзенае ў 2014 годзе ў Карнэльскім унівэрсытэце дасьледаваньне выявіла, што сярэдні дарослы чалавек зьядае 92% усяго, што пакладзена на талерку. Пераважная большасьць дарослых, як і належыць адказным людзям, зьядае ўсё да канца. Простае рашэньне — правільна вызначаць памер порцый.

Парада: Для таго, каб зьменшыць порцыі спажыванай ежы, паспрабуйце выкарыстоўваць меншыя талеркі, напрыклад, дэсэртныя ці салатныя. Можна таксама замяніць сталовую лыжку на дэсэртную.

2. Разумна падыходзіць да садавіны

Многія віды садавіны маюць высокае ўтрыманьне натуральнага цукру і вугляводаў, але гэта ня значыць, што вам трэба выдаліць садавіну са свайго рацыёну.

Дасьледаваньне 2014 году, вынікі якога былі апублікаваныя ў American Journal of Clinical Nutrition, паказала, што павелічэньне колькасьці спажыванай садавіны не прыводзіць аўтаматычна да павелічэньня вагі. Сакрэт у тым, што у садавіне таксама шмат расьліннай клятчаткі, вітамінаў і іншых пажыўных рэчываў, у якіх наша цела мае патрэбу.

Парада: Чым больш вадкасьці ўтрымлівае ў сабе садавіна, тым больш яе можна зьесьці. 100 калёрый утрымлівае адзін банан сярэдняга памеру ці сярэдняга памеру яблык. А можна замест іх зьесьці паўтара кубка вінаграду, два кубкі трускалак і аналягічную порцыю кавуна. І ўсё гэта будзе толькі 100 калёрый.

3. Пазбаўцеся ад белага хлеба

Вы, напэўна, ведаеце, што ў белым хлебе мала клятчаткі, мінэралаў і іншых карысных рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў цёмных, цэльназерневых гатунках хлеба. Але вось яшчэ адна прычына сказаць беламу хлебу: «Не, дзякуй».

Вывучэньне харчовых звычках 9200 дарослых людзей паказала, што тыя, хто еў толькі белы хлеб прынамсі дзьве порцыі ў дзень (у адрозьненьне ад тых, хто еў белы і цельназерневы хлеб) мелі на 40% больш шанцаў займець праблемы з вагой.

Парада: Паспрабуйце адмовіцца ад белага хлеба на працягу 10 дзён і праверце пасьля сваю вагу. Вынік можа вас зьдзівіць!

4. Калатоўка (міксэр) — гэта добра

Скалочаныя (узьбітыя) прадукты, асабліва ўзьбітыя з паветрам, могуць прымусіць нас адчуваць сябе насычанымі без пераяданьня калёрый. Возьмем, для прыкладу, папкорн (які ўтрымлівае таплёнае масла!) У канчатковым выніку вы зьядаеце гэтага лёгкага і насычанага паветрам прадукту на траціну менш і атрымліваеце настолькі ж менш калёрый у параўнаньні з традыцыйнымі цьвёрдымі закускамі.

Тое самае — крэмавыя сыры, спрэды і іншыя скалочаныя прадукты. Яны маюць у сабе менш тлушчоў.

Парада: Паспрабуйце паддаць паветра ў яйкі падчас прыгатаваньня амлету. Для гэтага замешвайце іх у блэндэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG