Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі плянэтарый пакажа сфэрычныя мультфільмы на беларускай мове


Менскі плянэтарый. Фота з дрону
Менскі плянэтарый. Фота з дрону

Першым прадубляваны мультфільм «Мышаняты і Месяц». Прэм’ерны паказ фільма заплянаваны на 5 і 6 студзеня.

Беларускую гукавую дарожку падрыхтавала студыя, якая займалася стварэньнем мультфільма.

«Фільм быў пераведзены на ангельскую, нямецкую, францускую і іншыя замежныя мовы. А цяпер беларуская публіка зможа ўбачыць яго і на беларускай мове», — цытуе загадчыка Менскага плянэтарыя Аляксандра Мікуліча БелТА.

Наступным заплянаваны дубляж фільма «Майя. Назіральнікі Ўсясьвету», ужо рыхтуецца беларускай вэрсія.

«Мышаняты І Месяц» — гэта гісторыя прыгод двух мышанятаў Піпа і Скрыпа, якія шукалі адказ на пытаньне, хто зьядае сыр, што сьвеціцца ў небе. Разумныя робаты-астраномы дапамаглі мышанятам даведацца, што такое на самай справе Месяц, распавялі пра Месяцовыя моры без вады і яшчэ пра шмат што цікавага. На ўсё гэта можна паглядзець праз тэлескоп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG