На пачатку гэтага году мы прапанавалі экспэртам даць прагноз на 2018 год.
Свае адказы тады далі дэпутатка палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, журналісты Юры Дракахруст і Арцём Шрайбман, палітык Вольга Карач, эканаміст Яраслаў Раманчук, паэтка Наста Кудасава, астроляг Васіліна Міцкевіч.
Хто ж аказаўся найбольш дакладным у сваіх прагнозах? Ніжэй мы падаем адказы тых, хто ці дакладна патрапіў ці аказаўся найбольш блізкім да рэальнасьці.
1. Якім будзе курс даляра ў канцы году?
2,14 (на 26.12.18)
Канапацкая — 2,1-2,3.
Дракахруст — у раёне 2 рублёў за даляр плюс-мінус 10 капеек.
Кудасава — 2,345.
Міцкевіч — ня больш за 2,6.
2. Якой будзе яўка на мясцовых выбарах?
77,04%
Дракахруст — 77%.
Кудасава — 77,7%.
3. Колькі міністраў страцяць пасаду ў 2018 годзе?
14, у тым ліку прэм’ер і 4 віцэ-прэмʼера
Міцкевіч — Больш, чым летась (у 2016 годзе страцілі свае пасады 2 міністры).
4. Хто стане прэзыдэнтам Расеі?
Уладзімір Пуцін
Усе правільна прадказалі.
5. Хто стане ляўрэатам прэміі Гедройця?
Уладзімер Арлоў
Ніхто правільна не прадказаў.
6. Ці будуць і зь якой прычыны масавыя пратэсты ў Беларусі?
Масавых пратэстаў не было, самай масавай акцыяй стала сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР
Дракахруст — Нямала людзей выйдзе на Дзень волі.
Канапацкая — Наўрад ці будуць пратэсты, як у 2017-м, але будуць лякальныя пратэсты.
Міцкевіч — Пратэстаў у Беларусі ня будзе.
Раманчук — Да 2000 чалавек будуць, масавых ня будзе.
Шрайбман — Некалькі тысячаў мусіць выйсьці на стагодзьдзе БНР.
7. Колькі будзе каштаваць шэнгенская віза для беларусаў?
60 эўра, як і раней
Канапацкая — Застанецца 60 эўра.
Вольга Карач — Застануцца тыя ж 60 эўра.
Арцём Шрайбман — 60 эўра, нават калі дамовяцца пра зьніжэньне, дамова набудзе моц не адразу.
8. Колькі будзе сонечных дзён у 2018 годзе
102
Правільна ніхто не прадказаў, бліжэй за іншых была Канапацкая — 87 дзён.
9. Колькі мільёнаў тон збожжа зьбярэ Беларусь налета?
5,19 млн тонаў
Правільна ніхто не прадказаў, бліжэй за іншых была Вольга Карач — каля 6 мільёнаў тонаў.
10. Ці прыйдуць сёлета ў Беларусь Microsoft, Apple, Google (ці зьявяцца ў нас офісы сусьветных ІТ-гігантаў)?
Адказ: Ніводная з гэтых кампаніяў у 2018 годзе ў Беларусь не прыйшла.
Канапацкая — Не.
Карач — Не, ніхто не прыйдзе.
Кудасава — Не.
Раманчук — Не.
11. Колькі мэдалёў здабудзе Беларусь на зімовай Алімпіядзе-2018?
3 мэдалі
Карач — Два-тры мэдалі.
Раманчук — 3 мэдалі.