Майкл Коэн, былы адвакат прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, асуджаны на тры гады турэмнага зьняволеньня, паведамляе Associated Press.
Паводле абвінавачаньня, Коэн удзельнічаў у тайнай перадачы 130 тысяч даляраў дзьвюм жанчынам, якія прынялі грошы ў абмен на маўчаньне аб меркаваных сэксуальных сувязях з Трампам. Па-другое, Коэн схлусіў Кангрэсу аб будаўнічых плянах прэзыдэнта ЗША ў Маскве.
Пракуроры сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт ЗША асабіста даручыў Коэну перадаць сродкі жанчынам. Такім чынам, лічыць абвінавачваньне, яны абодва парушыў закон аб фінансаваньні выбарчай кампаніі, згодна зь якім сума плацяжоў павінны раскрывацца і ня можа перавышаць 2700 долараў на чалавека.
Коэн прызнаў сябе вінаватым. Былы адвакат Трампа супрацоўнічаў са спэцыяльным пракурорам Робэртам Мюлерам, які кіруе расьсьледаваньнем меркаванага расейскага ўмяшаньня ў выбарчую прэзыдэнцкую кампанію 2016 году. Расея адмаўляе якое-небудзь сваё ўмяшаньне, а Трамп называе гэтае расьсьледаваньне палітычным «паляваньнем на вядзьмарак».