Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падтрымае пляны павелічэньня бюджэту Пэнтагону, — крыніца


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў пляны папрасіць у Кангрэса 750 мільярдаў даляраў на вайсковыя выдаткі налета, паведаміў у нядзелю амэрыканскі службовец, перадае Голас Амэрыкі. Яго словы сьведчаць аб імаверным росьце выдаткаў Пэнтагону, у той час як іншым урадавым установам, магчыма, давядзецца зацягнуць паясы.

Ва ўмовах, калі бюджэтны дэфіцыт дасягнуў максымуму за апошнія шэсьць гадоў, Трамп раней сёлета запатрабаваў ад чальцоў кабінэту падаць прапановы аб скарачэньні выдаткаў іхных ведамстваў на 5 працэнтаў, выказаўшы пры гэтым здагадку, што гэта ў цэлым не павінна закрануць узброеных сілаў. Чакалася, што Пэнтагон папросіць на 2020 фінансавы год 733 мільярды даляраў, але цяпер, магчыма, ідзецца пра яшчэ большую суму ў 750 мільярдаў. Гэта таксама нашмат перавышае суму ў 700 мільярдаў даляраў, агучаную Трампам у кастрычніку.

Амэрыканскі чыноўнік, які выступаў на ўмовах ананімнасьці, заявіў, што міністар абароны Джым Мэтыс на днях абмяркоўваў бюджэт з Трампам і абмаляваў рызыкі захаваньня выдаткаў на абарону на цяперашнім роўні. Паводле службоўца, у ходзе гэтай гутаркі стала зразумела, што Трамп хоча «паскорыць прагрэс, дасягнуты яго адміністрацыяй у аднаўленьні ўзброеных сілаў».

Белы дом пакуль не адрэагаваў на просьбу аб камэнтары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG