Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спынілі крымінальны перасьлед яшчэ пяці журналістаў Tut.by


Ператрус у офісе Tut.by, 7 жніўня
Ператрус у офісе Tut.by, 7 жніўня

Сьледчы камітэт спыніў крымінальны перасьлед па «справе БелТА» пяці журналістаў Tut.by, сярод іх Галіна Ўласік, Ганна Калтыгіна і Дзьмітры Бобрык.

Пяцёра супрацоўнікаў Tut.by, зь якіх зьнялі абвінавачваньне, будуць праходзіць па «справе БелТА» ў якасьці сьведак. Усе яны кампэнсавалі шкоду (ад 3000 да 17 000 рублёў) і сплацілі штраф 735 рублёў — максымальную суму, прадугледжаную арт. 86 КК для пераводу крымінальнай адказнасьці ў адміністратыўную.

Як пісала Свабода, 22–27 лістапада СК спыніў крымінальны перасьлед пяці абвінавачаных па «справе БелТА».

Абвінавачанымі па крымінальнай справе застаюцца:

  • галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава;
  • рэдактарка 42.tut.by​ Ганна Ермачонак;
  • галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG