Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня будуць мяняць Сянцова на трох расейцаў. Дзярждэпартамэнт расказаў, чаму так


Алег Сянцоў падчас «плянавага абсьледаваньня», на якое Сянцова вывозілі з калёніі ў гарадзкі шпіталь Лабытнангі 28 верасьня
Алег Сянцоў падчас «плянавага абсьледаваньня», на якое Сянцова вывозілі з калёніі ў гарадзкі шпіталь Лабытнангі 28 верасьня

Вашынгтон не разглядае магчымасьці абмену ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова на арыштаваных і тых, хто адбывае пакараньне ў ЗША расейцаў. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Ванэса Экер у інтэрвію «Настоящему времени».

«Калі такія перамовы і адбудуцца, то наша пазыцыя ясная, што мы не абменьваем злачынцаў на палітычных зьняволеных. Мы лічым, што Алег Сянцоў — палітычны зьняволены, не злачынец», — адзначыла Экер.

30 верасьня «Новая газэта», спасылаючыся на сваю крыніцу, паведаміла, што Масква гатовая абмяркоўваць умовы вяртаньня Сянцова ва Ўкраіну, але не з Кіевам, а з Вашынгтонам. У абмен на гэта ў Расею павінны вярнуцца асуджаныя ў ЗША Віктар Бут, Канстанцін Ярашэнка і арыштаваная Марыя Буціна. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў і прадстаўніца МЗС Марыя Захарава не змаглі пацьвердзіць або абвергнуць чуткі пра магчымы абмен Сянцова.

Сянцоў, які адбывае 20-гадовы турэмны тэрмін праз абвінавачаньне ў тэрарызьме ў Расеі, абвясьціў бестэрміновую галадоўку 14 траўня. Асноўнае ягонае патрабаваньне — вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў у Расеі. Сянцоў, паводле яго, мае намер «галадаць да сьмерці».

Маці Сянцова, якая зьвярнулася да расейскага прэзыдэнта з прашэньнем аб памілаваньні сына, у яе просьбе адмовілі. Сам Сянцоў ня стаў прасіць Пуціна аб памілаваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG