Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія турэмнікі паказалі фота Сянцова. МЗС Украіны патрабуе допуску лекараў


Упраўленьне фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі па Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе апублікавала фота асуджанага ў Расеі ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова, які сто трыццаць дзявяты дзень галадае ў расейскай калёніі.

Як вынікае з паведамленьня турэмнай службы, фота зробленае падчас «плянавага абсьледаваньня», на якое Сянцова вывозілі з калёніі ў гарадзкі шпіталь Лабытнангі 28 верасьня.

Паводле дадзеных расейскай службы выкананьня пакараньняў, улічваючы вынікі праведзенага абсьледаваньня, Сянцову «правялі карэкцыю лекаваньня». Што гэта значыць, не ўдакладняецца.

У Міністэрстве замежных справаў Украіны заклікалі Расею дапусьціць украінскага консула і лекараў да Сянцова.

Алег Сянцоў засуджаны ў Расеі на 20 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме. Рэжысэр абвяргае абвінавачваньні. Ад 14 траўня ён галадае ў расейскай калёніі з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, якія ўтрымліваюцца ў Расеі.

З патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сянцова да Расеі неаднаразова зьвярталіся міжнародныя арганізацыі, заходнія ўрады, мастакі і актывісты ва ўсім сьвеце.

Алега Сянцова вылучылі на прэмію імя Сахарава «За свабоду думкі». Акрамя таго, ёсьць ініцыятывы па вылучэньні яго кандыдатуры на Нобэлеўскую прэмію міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG