Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета Паўла Белавуса: «Адпачыць можна і ў Беларусі»


Павел Белавус
Павел Белавус

Мастацтва адпачынку. Адказы і парады.

Павал Белавус — дырэктар крамы Symbal.by, сузаснавальнік «Арт-Сядзібы».


Ня можа ўявіць лета без: open-air фэстываляў.
Найлепшы адпачынак: падарожжа ў Барсэлёну.
Запомніцца гэтае лета: народзінамі дачкі, пераездам за горад.
Парада на адпачынак: адпачываць у Беларусі.

Ці мелі вы адпачынак сёлета?

Не. Па-першае, дзіцё маленькае, толькі пачынае хадзіць, зь ёй у адпачынак складана кудысьці паехаць, бо зарана. Па-другое, вельмі шмат працы, мы зараз пераходзім у буйнейшую форму ўласнасьці.

Павел Белавус з жонкай і дачкой
Павел Белавус з жонкай і дачкой

Трэба ўжо наймаць новых супрацоўнікаў, мы будзем разьвіваць сваю вытворчасьць, ІП ужо не дастаткова. Гэта патрабуецца, каб разьвівацца, каб адкрываць новыя кірункі і крамы. Плюс зараз на восень рыхтуем некалькі цікавых праектаў. Усё ў працы.​

Які ваш найлепшы летні ўспамін зь дзяцінства?

Самым яскравым штогод былі паездкі ў дзіцячыя летнікі. У мяне мама працуе на заводзе оптыкі, і ад яго заўжды давалі пуцёўкі ў лягер пад Менскам. Такі быў летнік «Вясёлка» на Пцічы, ён ужо некалькі гадоў не працуе. У летніку вазілі на экскурсіі ў Менск. І ты трапляеш са свайго маленькага гораду (Павал Белавус зь Ліды, — РС) у іншы сьвет: знаёмісься і жывеш разам са сталічнымі дзецьмі. Дзякуючы гэтаму летніку я даведаўся, што ёсьць шчырыя беларускамоўныя людзі, беларускамоўная рок-музыка, напрыклад гурт N.R.M. Гэта быў такі час адкрыцьцяў.

Пасьля новы ўспамін лета — калі я паступаў у БДУ і самастойна ехаў у Менск. Гэта былі вялікія прыгоды, калі ты адзін, 16-гадовы хлопчык, едзеш сам паступаць у горад, дзе нічога ня ведаеш, і жывеш у інтэрнаце БДУ сярод прусакоў і людзей, якіх, як ты. Мне бацькі заўжды давалі выбар, што і як рабіць, таму я самастойна прымаць рашэньні стаў вельмі рана.

Без чаго вы ня можаце ўявіць лета?

Апошнія гады я не магу ўявіць лета бяз open-air фэстываляў. Калі я быў студэнтам, у Беларусі не было класных якасных фэстываляў. І мы езьдзілі ці ў Львоў на фэстываль, ці на «Басовішча» пад Беласток. Цяпер глядзіш на афішу і разумееш, што кожны тыдзень адбываецца нейкі класны open-air, часьцяком здараецца так, што іх некалькі ў адныя выходныя. Радуе, што гэты фармат адпачынку і імпрэзаў прыйшоў у Беларусь і ёсьць шмат арганізацыяў, якія могуць арганізаваць гэта маштабна, з прыцягненьнем ня толькі беларускіх, расейскіх, але і эўрапейскіх гуртоў.

Чым вы запомніце гэтае лета?

Летам (мінулым. — РС) у мяне нарадзілася дзіцё. Для каго 2 жніўня — гэта дзень дэсантніка, а для мяне гэта дзень нараджэньня дачкі. Раней лета — гэта час майго нараджэньня. Цяпер гэта час двух дзён народзінаў.

Плюс мы ўжо пераехалі жыць за Менск. І лета праходзіць у будоўлі, у працы над былым сельскім клюбам, які мы ўжо 5 гадоў перарабляем у свой дом.

Якія кнігі вы прачыталі за лета?

Ёсьць такая праблема, што апошнія кнігі я цалкам прачытаў на Акрэсьціна.У звычайны час пакуль не хапае часу. У мяне ляжыць стос кніг для прачытаньня.

А што з музыкай?

Я набіраю шмат розных альбомаў, якія выходзяць. Мне падабаецца ня толькі тое, што ўжо слухаў, а сабраць рэлізы апошніх некалькіх месяцаў і, едучы ў машыне, слухаць. Цяпер дарога з дому ў Менск, зь Менску ў дом займае 2 гадзіны на дзень. Гэты час дазваляе мне слухаць новую музыку.

Ці адключаеце вы тэлефон і інтэрнэт у адпачынку?

Не магу, нават калі за мяжу кудысьці еду, сачу за тым, што адбываецца ў Беларусі. Складана жыць без сацыяльных сетак. Заўжды трэба быць у курсе таго, што адбываецца, бо праца працягваецца.

​Калі ты ўжо займаесься сваёй справай, паўнавартасны адпачынак наўрад ці калісьці будзе. Толькі калі ты ўсё гэта кінеш і перастанеш гэтым займацца. Калі ты працуеш сам на сябе, у кожны момант ты павінен быць дасяжны, кантраляваць сытуацыю.

Прыгадайце самы запамінальны адпачынак

Гэта, мабыць, паездка на тыдзень у Барсэлёну некалькі гадоў таму. У першы дзень мы з жонкай моцна абгарэлі і астатнія некалькі дзён жылі ў пакутах. Мне згадваюцца розныя вандроўкі, але Барсэлёна была самая дзіўная і экстрэмальная. Мы ехалі як дзікія турысты і на месцы вырашалі, што і як робім.

Павел Белавус разам з жонках Кацярынай. Фота з асабістага архіву
Павел Белавус разам з жонках Кацярынай. Фота з асабістага архіву

Уявіце адпачынак мары без абмежаваньняў у грошах і часе

Мне б хацелася б ажыцьцявіць доўгі трып па Эўропе: некалькі тыдняў, некалькі краінаў, без прывязкі да тураў. Заўжды, калі едзем у адпачынак, стараемся не прывязваць сябе да канкрэтнага месца, а пераяжджаць і знаёміцца з рознымі месцамі ў краіне, у якую прыехалі. Хацелася б наведаць максымальную колькасьць краін і мясьцін, дзе ня быў. Але зараз гэта цяжка рэалізаваць, калі толькі дзіця на бабулю пакінуць. Думаю, што наступным летам мы дакладна куды-небудзь паедзем.

Павел Белавус разам з жонкай Кацярынай. Фота з асабістага архіву
Павел Белавус разам з жонкай Кацярынай. Фота з асабістага архіву

Што пакупнікі symbal.by бяруць з сабой у адпачынак?

Павел назваў найбольш папулярныя тавары:

  • Цішотка з арнамэнтам, «Пагоняй» ці іншым прынтом.
  • Сьцягі.
  • Сувэніры ў падарунак людзям, да якіх едуць (кубкі, магніты).

Апошнім часам адчуваем, што бязьвіз пачаў працаваць. Да нас групамі ці асобна прыходзяць людзі, якія прыехалі ў Беларусь. Варыянты краін, зь якіх яны прыяжджаюць, бываюць досыць дзіўныя. Ня так даўно прыйшлі чалавек 10 зь Індыі.

Што вы параіце людзям, якія ня маюць адпачынку летам?

Беларусь — краіна азёраў. У межах нават аднаго раёну ёсьць неверагодная колькасьць месцаў, якія можна наведаць, напрыклад, возера, рака. Мне падаецца, для тых, хто ня можа паехаць далёка, ёсьць цікавыя прыродныя месцы, якія можна наведаць у Беларусі.

Лета Івана Ціхана: «Адпачынку ў спартоўцаў не бывае»

Лета айца Андрэя Крата: «Дазволіў сабе хадзіць без шкарпэтак»

Лета Зьмітра Косьціна: «Кіньце недаробленыя справы»

Лета Дзьмітрыя Плакса: «Вольны час немагчыма адрозьніць ад працы»

Лета Паўла Кірылёнка: Адпачывайце як мага часьцей

Лета Мікалая Халезіна: Дазваляем сабе выходзіць да мора з бутэлькай добрага віна

Лета Юліі Цімафеевай: Заўсёды маю з сабой фотаапарат

Лета Віктара Марціновіча: «Кідайце ўсё і да бліжэйшага месца з вадой і соснамі»

Лета Глеба Лабадзенкі: «Я зразумеў, што Беларусь бясконцая»

Лета Міхала Сьцепанюка: «Паспрабаваць адключыцца ад усіх фэйсбукаў»

Лета Сьвятланы Алексіевіч: «Абажаю жыць у сябе за горадам»

Лета Альгерда Бахарэвіча: «Вандроўкі робяць нас свабоднымі. Bu samoje!»

Лета Алеся Дзянісава: «Dzieciuki запісваюць новы альбом»

Лета Ганны Кандрацюк: «У падарожжа бяру малітоўнік і мапу»

Лета Тацяны Караткевіч: «За дзень накручваю на ровары ад 20 да 50 кілямэтраў»

Лета Кацярыны Сумаравай: «Не ўяўляю адпачынак без этудніка і палотнішчаў»

Лета Джона Пазьняка: «Навучыўся пакаваць у валізку ня больш за 8 кг»

Лета Вальжыны Морт: «Які ў сыцылійскіх бюракратаў прыгожы почырк!»

Лета Юрыя Зісера: «Алексіевіч можна бясконца чытаць і перачытваць»

Лета Анатоля Лябедзькі: «Застаюцца ўспаміны, хто клайпэдзкі дурань, хто палангаўскі»

Лета Аляксандра Класкоўскага: «Зноў круцім пэдалі»

Лета Аляксандра Мілінкевіча: «У Берштах інтэрнэт хутчэйшы, чым у Варшаўскім ўнівэрсытэце»

Лета Аляксея Хацкевіча: «Мне дастаткова спальніка і банкаўскай карткі»

Лета Міхаэля Сэндэра: «Кароткі адпачынак — не адпачынак, а стрэс»

Лета Сяргея Далідовіча: «Пакінуўшы спорт, трэную дачок»

Лета Барыса Штэрна: «Я б параіў падарожнікам Лёндан»

Лета Меліты Станюты: «Бяз кнігі за мяжой — як бяз пашпарта»

Лета Паўліны Цімохінай: «Дазвольце сабе рабіць тое, што хочаце»

Лета Анастасіі Царук: «Раніцай бегаю ад 5 да 9 кілямэтраў»

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG