«На працягу пэўнага часу Расея вырабляла больш боепрыпасаў, чым усе саюзьнікі NATO разам, — сказаў Рутэ. — Але цяпер мы пераламалі сытуацыю».
Паводле кіраўніка NATO, у апошнія месяцы краіны альянсу «адкрываюць дзясяткі новых вытворчых лініяў і пашыраюць існуючыя», каб задаволіць патрэбы ў абароне і падтрымліваць дапамогу Ўкраіне. Ён адзначыў, што ўзмацненьне вытворчасьці боепрыпасаў — гэта вынік супольных інвэстыцыяў і каардынацыі паміж саюзьнікамі.
Рутэ таксама падкрэсьліў, што NATO працягвае адаптавацца да «працяглай вайны на зьнясіленьне», якую вядзе Расея ва Ўкраіне, і таму павялічвае вытворчыя магутнасьці, запасы і ўзроўні падрыхтоўкі.
Форум