Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над віленскім аэрапортам зноў закрывалі неба праз паветраныя шары


Віленскі аэрапорт, архіўнае фота
Віленскі аэрапорт, архіўнае фота

8 лістапада а 20:45 літоўскага часу (21:45 беларускага) Віленскі аэрапорт зноў прыпыніў прыём і адпраўку самалётаў праз пагрозу сутыкненьня з паветранымі шарамі.

Абмежаваньні паветранай прасторы дзейнічалі да 21:50, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве аэрапорту.

Яны закранулі тры рэйсы:

  • з Рыгі (затрыманы),
  • з Катаньі (перанакіраваны ў Коўна),
  • з Хэльсынкі (скасаваны).

За восень паветраную прастору над Віленскім аэрапортам закрывалі 11 разоў —

  • тройчы ў верасьні (9, 11 і 25-га),
  • шэсьць разоў у кастрычніку (5, 21, 24, 25, 26, 30-га),
  • двойчы ў лістападзе (5, 8-га)

Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы падчас залёту балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы. А з 27 кастрычніка закрыла яе для беларусаў цалкам. Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да першай гадзіны ночы беларускага часу 1 сьнежня — з магчымасьцю падаўжэньня.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG