Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ заклікала падчас перапісу называць роднай мовай беларускую


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіў са зваротам да грамадзянаў Беларусі ў сувязі зь плянаваным перапісам насельніцтва 2019 году.

«У 2019 годзе адбудзецца чарговы перапіс насельніцтва нашай краіны, — адзначаецца ў заяве. — Адно з найважнейшых пытаньняў тычыцца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост зьвязанае з нацыянальнай бясьпекай краіны. Гэта пытаньне пра родную мову. Мы прапануем, незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасьці, размаўляць зь перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць па-беларуску апытальныя лісты і пазначаць сваю родную мову як беларускую».

Фармулюючы пытаньні пра мову для перапісу 2019 году, Белстат не зьвяртаўся да мовазнаўцаў

Тым самым, лічаць аўтары звароту, грамадзяне Беларусі засьведчаць сваю прыналежнасьць да гісторыі і культуры беларускага народу, падтрымаюць беларускую мову і паспрыяюць умацаваньню незалежнасьці і нацыянальнай бясьпекі дзяржавы.

«Плянуем, што гэта толькі першы крок. Было б добра, каб мы разам з усімі, хто разумее важнасьць гэтага пытаньня, правялі шэраг прынагодных імпрэзаў да гэтай падзеі», — заклікае сакратарыят ТБМ.

Што ў Ірляндыі й Швайцарыі можна, а ў Беларусі — не

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG