Горад Касьцюковічы, што на ўсходзе Магілёўскай вобласьці, моцна пацярпеў ад залевы 22 ліпеня. Мяркуючы па фота мясцовых жыхароў, некаторыя вуліцы ператварыліся ў рэкі. Ратавальнікам даводзілася адпампоўваць ваду адмысловымі машынамі.
На Касьцюковічы за дзень выпала ня менш за 70 мм ападкаў пры сярэднемесячнай норме ў 75 мм, піша Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
Таксама 22 ліпеня даволі моцна затапіла Магілёў (57 мм за дзень пры норме ў 75 на месяц) і Сьветлагорск, што ў Гомельскай вобласьці.
За дзень да таго затапіла Гомель. Залевы апошніх дзён ператварылі ў рэкі розныя вуліцы ў Менску (адну — пешаходную Камсамольскую — тапіла тры разы, яе жартам празвалі «судаходнай»), і ў іншых гарадах Беларусі. Наконт менавіта Рэвалюцыйнай менчукі абураюцца асабліва моцна, бо кажуць, што да дарагой рэканструкцыі вуліцу так не залівала. У дачыненьні рэканструкцыі суседняй Камсамольскай патрабуюць правесьці пракурорскую праверку.