Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіча назвалі аўтарам «гамафобнай заявы» МУС у міліцэйскім пратаколе


Ігар Шуневіч, архіўнае фота
Ігар Шуневіч, архіўнае фота

Актывістка Віка Біран расказала на Facebook пра некалькі эпізодаў у судах за праведзеную ёй акцыю супраць «гамафобнай заявы» МУС — за фота з адным і тым жа плякатам яе судзілі ў трох судах.

Віка Біран каля Міністэрства ўнутраных справаў
Віка Біран каля Міністэрства ўнутраных справаў

РУУС і суд Маскоўскага раёну Менску першымі адрэагавалі на акцыю, якую зьлічылі «масавым мерапрыемствам адзіночным пікетам». Суд адбыўся, калі Віка Біран была за мяжой (і паказала, якой папулярнасьцю карыстаўся партрэт Ігара Шуневіча на гей-парадзе ў ЗША), таму справу накіравалі на дапрацоўку. Дзеля гэтай дапрацоўкі міліцыянт зьвярнуўся да адваката Біран, каб атрымаць ейны адрас электроннай пошты і выйсьці на сувязь з абвінавачанай. Яна дала адрас «брудная.лесьбіянка.беларусь» на сэрвісе GMail.

Справу ў судзе Цэнтральнага раёну Менска разглядзелі і адправілі пратакол на дапрацоўку зноў без прысутнасьці Біран. Пратакол дапрацавалі, але «дапрацовак» у пратаколе яна не пабачыла. Дату новага суду яна пакуль ня ведае.

Пратакол, у якім Ігар Шуневіч называецца аўтарам «гамафобнай заявы»
Пратакол, у якім Ігар Шуневіч называецца аўтарам «гамафобнай заявы»

У пратаколе, складзеным супрацоўнікам РУУС Ленінскага раёну Дзьмітрыем Гваем, аўтарства фразы з «гамафобнай заявы» МУС адносна таго, што «барацьба ЛГБТ-супольнасьці за свае правы гэта падробка», прыпісваецца асабіста міністру ўнутраных справаў Ігару Шуневічу.

Пры гэтым сам артыкул «Мы за сапраўднае» на сайце МУС ананімны, аўтар не называўся. Шуневіч не прызнаваўся ў аўтарстве, толькі выказваўся ў падтрымку напісанага ў артыкуле, а таксама падкрэсьліваў, што вывешваньне вясёлкавага сьцягу на амбасадзе іншай дзяржавы гэта «справа ягонага ведамства».

Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС. Ці праўда гэта?

Што важна ведаць

  • 17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.
  • 20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай.
  • 21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.
  • 21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбаля ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.
  • Ад 22 траўня ў адказ на заяву МУС у сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца допісы з тэгам #янеподделка.
  • 23 траўня міністар замежных спраў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».
  • 30 траўня старшыня Моладзі БНФ скрытыкавала «навязваньне ЛГБТ» і «паўсюднае вывешваньне сваёй сымболікі».
  • 7 чэрвеня Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС, хоць такой функцыі ў законе «Аб органах унутраных справаў» няма.
  • 16 чэвеня партрэт Ігара Шуневіча несьлі на прайд-парадзе ў ЗША.
ЛГБТК-актывістка Віка Біран пра «любімага» міністра, сэкс і апазыцыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:42:46 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG