Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: спажываньне наркотыкаў па ўсім сьвеце дасягнула рэкордных узроўняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля 275 млн чалавек — прыкладна 5,6% жыхароў сьвету — ва ўзросьце ад 15 да 64 гадоў хаця б раз ужывалі наркотыкі. Такія зьвесткі за 2017 год прыводзіць Упраўленьне ААН па наркотыках і злачыннасьці ў Сусьветным дакладзе аб наркотыках.

У 2017 годзе канабіс паспрабавалі 192 мільёны чалавек

Згодна з дакладам, вытворчасьць опіюму за апошнія два гады вырасла на 65% і складае 10 500 тон у год — гэта самая высокая адзнака з калі-небудзь зарэгістраваных UNODC з моманту пачатку маніторынгу сусьветнай вытворчасьці опіюму ў пачатку ХХI стагодзьдзя. Рэкордных узроўняў дасягнула i распаўсюджваньне какаіну і канабісу.

Канабіс застаецца найбольш папулярным і шырока распаўсюджаным наркотыкам — у 2017 годзе яго хоць раз спрабавалі 192 мільёны чалавек (у тым ліку 13,8 млн маладых людзей ва ўзросьце 15-16 гадоў). Гэтая лічба адлюстроўвае 16% рост, супастаўны з ростам насельніцтва Зямлі.

Экспэрты адзначаюць, што пашыраецца спажываньне новых псыхаактыўных рэчываў, а таксама прымяненьне ў немэдыцынскіх мэтах рэцэптурных прэпаратаў.

За 2000-2005 гады колькасьць сьмерцяў ад наркотыкаў узрасла на 60%

Адна з найбольш трывожных тэндэнцыяў — рост спажываньня апіёідных прэпаратаў у немэдыцынскіх мэтах. На іх прыпадае 76 адсоткаў усіх сьмяротных выпадкаў, зьвязаных з наркотыкамі.

За пэрыяд з 2000 па 2015 год колькасьць сьмерцяў, непасрэдна зьвязаных са спажываньнем наркотыкаў, павялічылася на 60% па ўсім сьвеце: у 2000 годзе людзі старэйшыя за 50 гадоў складалі 27%, але ўжо да 2015 году колькасьць сьмерцяў у гэтай узроставай групе ўзрасла да 39%. Прыблізна тры чвэрці сьмерцяў ва ўзроставай групе 50+ зьяўляюцца сьледзтвам прыёму апіёідаў.

Паводле дадзеных Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, у 2015 годзе праз нарказалежнасьць і спадарожныя хваробы, у прыватнасьці, ВІЧ і гепатыт С, памерлі 450 тыс чалавек.

Больш за ўсё спажывае наркотыкі моладзь 12-25 гадоў

Больш за ўсё спажыўцоў наркотыкаў — сярод моладзі ад 12 да 25 гадоў, якія прымаюць іх у клюбах, на вечарынах, у кампаніі сяброў, а беспрытульнікі — на вуліцы.

Пры гэтым імкліва растуць маштабы спажываньня наркотыкаў людзьмі, старэйшымі за 40 гадоў. Гэтая тэндэнцыя, на думку аўтараў дакладу, патрабуе пільнай увагі.

Жанчыны «падсаджваюцца» на наркотыкі хутчэй

У дасьледаваньні адзначаецца, што большасьць нарказалежных — мужчыны, у той час як жанчыны адрозьніваюцца спэцыфічнымі формамі ўжываньня наркотыкаў. Паводле дасьледаваньня, у жанчын, якія пакутуюць ад залежнасьці, назіраецца высокая рызыка разьвіцьця посттраўматычнага стрэсавага расстройства.

Аўтары дакладу таксама выдзелілі асаблівасьці жаночай наркаманіі: гэтак жа, як і мужчыны, яны ўжываюць апіёіды, прызначаныя для выкарыстаньня ў якасьці лекаў, і транквілізатары, але, паспрабаваўшы наркатычныя сродкі, жанчыны пачынаюць ужываць алькаголь, марыхуану, какаін і апіёіды ўсё часьцей і часьцей і ў іх хутчэй, чым у мужчын, узьнікае наркатычная залежнасьць, — адзначаецца ў паведамленьні.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Беларусі цяпер пад наглядам лекараў псыхіятраў-нарколягаў у цяперашні час знаходзяцца больш за 15 тысяч чалавек, якія спажываюць наркотыкі.

Найбольш распаўсюджанымі наркотыкамі ў Беларусі зьяўляюцца опіюмныя наркотыкі (49,6%), канабіс (15,8%) і псыхастымулятары (6,1%). У апошнія гады «модным» сярод моладзі стала ўжываньне курыльных сумесяў «спайс».

Сярод наркаманаў, якія знаходзіліся пад наглядам у наркадыспансэры, 5,2% — дзеці да 18 год, 27,1% — ва ўзросьце ад 19 да 25 гадоў, старэйшыя за 30 гадоў — старэйшыя за 30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG