Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ адмовілася ад будаўніцтва храма ў Барысаве. Супраць былі мясцовыя жыхары


Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал

Барысаўская эпархія Беларускага экзархата Расейскай праваслаўнай царквы вырашыла адмовіцца ад будаўніцтва храмавага комплексу ў зялёнай зоне ў раёне вуліцы Ватуціна ў Барысаве з прычыны незадаволенасьці мясцовых жыхароў, паведамляе прэс-служба эпархіі.

Як гаворыцца ў паведамленьні, першапачаткова ў плянах ініцыятыўнай групы прыходу ў гонар сьвятога праведнага Іаана Кранштацкага было жаданьне «акультурыць зялёны куток прыроды паміж жылымі дамамі і ўпрыгожыць яго царквой».

«Добрая, мілая Богу справа ня можа зьдзяйсьняцца ва ўмовах супрацьстаяньня, рознагалосьсяў і ўзаемных крыўдаў. Спадзяемся, што наша рашэньне паслужыць міру і згодзе паміж жыхарамі нашага горада», — падкрэсьлілі ў эпархіі.

2 чэрвеня ініцыятыўная група мясцовы жыхароў апублікавала на YouTube зварот да СМІ і дзяржаўных органаў.

«Мы выступаем ня супраць царквы як такой, мы выступаем супраць любой забудовы гэтай тэрыторыі, не прызначанай для адпачынку грамадзян», — падкрэсьлілі яны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG