Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле стартуюць датэрміновыя выбары прэзыдэнта. Апазыцыйных кандыдатаў няма


Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары праходзяць у нядзелю ў Вэнэсуэле. Грамадзяне краіны будуць абіраць новага кіраўніка дзяржавы, тэрмін паўнамоцтваў якога складае шэсьць гадоў.

За пост прэзыдэнта змагаюцца чатыры кандыдаты, у тым ліку і цяперашні кіраўнік дзяржавы Нікалас Мадура, які прэтэндуе на другі тэрмін. Яго асноўным супэрнікам зьяўляецца вылучэнец ад партыі «Прагрэсіўны авангард» Энры Фалькон. Пры гэтым найбуйнейшыя апазыцыйныя партыі, якія кантралююць парлямэнт Вэнэсуэлы, у выбарах удзельнічаць не будуць.

На думку назіральнікаў, перамогу, хутчэй за ўсё, атрымае цяперашні прэзыдэнт, хоць экспэрты і прадказваюць нізкую яўку выбарцаў. У той жа час ня выключана, што сытуацыя зь пераможцам на выбарах можа вырашыцца ў апошні момант.

Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле праходзяць на фоне глыбокага эканамічнага крызісу. Абвяшчэньню выбараў папярэднічалі масавыя пратэсты, удзельнікі якіх абвінавачвалі прэзыдэнта краіны Нікаласа Мадуры ў ігнараваньні законаў, у заключэньні пад варту палітычных апанэнтаў і ў ціску на судовыя органы, а таксама ў эканамічных праблемах краіны, паведамляе Інтэрфакс.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG