64-гадовая Валянціна Карват зь Менску ад нараджэньня пакутуе на эпілепсію. Ужо трыццаць гадоў яна жыве адна: сама гатуе, ходзіць у краму, дапамагае нямоглай суседцы.
Кажа, што прыступы хваробы бываюць раз на год, і яна заўсёды адчувае гэта загадзя.
Пасьля таго як жанчына напісала некалькі скаргаў на дактароў паліклінікі № 17, яе прыцягнулі да суду і пазбавілі дзеяздольнасьці. Цяпер Валянціне пагражае перасяленьне ў інтэрнат, а яе кватэру можа забраць дзяржава.