Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правая апазыцыя назвала галоўныя праблемы ў стасунках Беларусі і Эўразьвязу


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Галоўныя праблемы ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і Эўразьвязам агучыў 25 студзеня старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падчас круглага стала ў Менску з удзелам кіраўніцы місіі Эўразьвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, віцэ-старшыні групы Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце Паўлу Ранжэла, генэральнага сакратара ЭНП у міжнародных справах Патрыка Фолера.

Ці будзе ў Беларусі дыскусійная пляцоўка?

Такое пытаньне задаў аўдыторыі спадар Лябедзька. І дадаў: «А калі будзе, то якая?»

На ягоную думку, улады хочуць забраць сабе ў гэтым працэсе «кантрольны пакет акцый». «Яны хочуць прыватызаваць парадак дня, праблемы для абмеркаваньня і г.д. Наш падыход іншы — мы хочам, каб падчас дыялёгу гучалі розныя пазыцыі, уздымаліся розныя пытаньні», — заявіў лідэр АГП.

Прыярытэтнае пытаньне — свабодныя выбары

«Мы выступаем за свабодныя і справядлівыя выбары паводле стандартаў АБСЭ. Выбары — гэта дзьверы для пераменаў у Беларусі. Безумоўна, мы не адмаўляем важнасьці адмены сьмяротнага пакараньня альбо свабоды стварэньня асацыяцый. Але, гаворачы пра выбары, мы называем праблему № 1», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Абраных і прызначаных дэпутатаў трэба адрозьніваць

Старшыня АГП заявіў, што трэба бачыць розьніцу паміж сапраўднымі дэпутатамі і прызначанымі.

«У тым ліку і з апазыцыянэраў, калі іх прызначае ўлада. Гэта выклік ня толькі для апазыцыі, але і для міжнароднай супольнасьці. Калі такая практыка будзе легалізаваная, то гэта будзе азначаць, што ў беларускіх выбарнікаў няма ніякага права выбару», — падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Паўлу Ранжэл выказаў занепакоенасьць сытуацыяй у Беларусі, у прыватнасьці вакол рэфармаваньня выбарчага заканадаўства. Адкрыцьцё доступу палітычным партыям да выбарчага працэсу, падкрэсьліў ён, — гэта папярэдняя ўмова супрацоўніцтва Беларусі і Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG