Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская тэлерадыёкампанія, дзе працуе Шаройка: мы не супрацоўнічаем са спэцслужбамі


Паўло Шаройка, архіўнае фота
Паўло Шаройка, архіўнае фота

Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны, у штаце якой працуе затрыманы ў Беларусі журналіст Паўло Шаройка, заяўляе, што ня мае са спэцслужбамі такіх адносінаў, якія б выходзілі за межы афіцыйных, і не супрацоўнічае зь ніводнай зь іх.

Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны (НГТУ), у штаце якой працуе затрыманы ў Беларусі журналіст Паўло Шаройка, заяўляе, што ня мае са спэцслужбамі такіх адносінаў, якія б выходзілі за межы афіцыйных, і не супрацоўнічае зь ніводнай зь іх.

«Задачы і місія грамадзкага вяшчальніка — іншыя. Так будзе і надалей», — адзначаецца ў адмысловай заяве кампаніі.

У той жа час у НГТУ мяркуюць, што адсутнасьць якой-небудзь афіцыйнай рэакцыі або заўважнай актыўнасьці дзяржавы ў гэтай справе можа мець сваю рацыю, якая незразумелая грамадзянам Украіны.

«Разам зь сям’ёй Паўла Шаройкі тэлерадыёкампанія спадзяецца, што ў найбліжэйшы час украінская дзяржава зробіць усё магчымае для абароны свайго грамадзяніна і вяртаньня яго дадому», — заявілі ў тэлерадыёкампаніі.

«Нацыянальная грамадзкая тэлерадыёкампанія Ўкраіны знаходзіцца на шляху рэформаў. І ў пачатку свайго стварэньня ў 2017 годзе вяшчальнік дэкляраваў свае прынцыпы, заснаваныя на агульнасусьветных практыках журналісцкіх стандартаў, свабодзе слова і дэмакратычных каштоўнасьцях. І НГТУ прытрымліваецца гэтых прынцыпаў пры любых абставінах».

У заяве таксама адзначаецца, што Паўло Шаройка працуе ў замежнай карэспандэнцкай сетцы «Ўкраінскага радыё» з 2015 году:

«З таго часу і да 25 кастрычніка 2017 году Паўло добрасумленна выконваў рэпартэрскую працу, асьвятляючы самыя розныя тэмы на замову інфармацыйнай службы Ўкраінскага радыё. Якасьць рэпартэрскай працы Паўла Шаройкі не давала ніякіх падставаў для прэтэнзіяў ні да зьместу, ні да формы ягоных рэпартажаў».

Усе свае дзеяньні НГТУ накіроўвае на дапамогу жонцы Паўла Шаройкі Алене, муж якой апынуўся за кратамі і якая засталася бяз даху над галавой, з 8-гадовым дзіцем на руках безь фінансавай падтрымкі.

«Што да самога Паўла Шаройкі, то ёсьць мяжа, за якой магчымасьці НГТУ па абароне ўласнага карэспандэнта сканчаюцца і пачынаецца кампэтэнцыя дзяржавы ў абароне грамадзяніна Ўкраіны», — адзначылі ў тэлерадыёкампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG