Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што Расея выкарыстоўвае ўсе магчымыя інструмэнты для дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне і для падрыхтоўкі вайсковай эскаляцыі.
Намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка штурхае Беларусь у рукі Расеі і што празь яго грамадзяне Беларусі страчваюць пэрспэктыву дэмакратычнага разьвіцьця.
Міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што цягам спэцыяльных вучэньняў «Палесьсе», якія з 23 лістапада праходзяць у пяці памежных зь Беларусьсю абласьцях Украіны, спэцыяльныя сілы адпрацавалі некалькі магчымых сцэнараў стварэньня міграцыйнага крызісу на ўкраінскай мяжы.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што Беларусь ператварылася ў крыніцу нестабільнасьці ў рэгіёне і пагрозаў суседнім краінам.
У Кіеве на месцы гібелі беларускага журналіста Паўла Шарамета беларускія і ўкраінскія журналісты ўшанавалі ягоную памяць — 28 лістапада яму споўнілася бы 50 гадоў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што атрымаў інфармацыю спэцслужбаў аб падрыхтоўцы 1-2 сьнежня дзяржаўнага перавароту, нібыта арганізаванага прадстаўнікамі Расеі і ўкраінскім мільярдэрам Рынатам Ахметавым.
Кампаніі «БНК-Україна» адмовілі ў ліцэнзіі на пастаўку прыроднага газу з прычыны «апасродкаванага кантролю» над беларускім трэйдарам з боку Расеі, што зьяўляецца пагрозай нацыянальнай бясьпецы.
У мастацкай галерэі «Белы сьвет» у цэнтры Кіева адкрылася выстава працаў украінскіх мастакоў «Беларускі майдан». Год таму на гэтай жа пляцоўцы экспанаваліся плякаты вядомага ў Беларусі мастака-дызайнэра і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімера Цэсьлера.
Кабінэт міністраў Украіны выдзеліў з рэзэрвовага фонду 214 мільёнаў грыўняў (амаль 9 мільёнаў даляраў у эквіваленце) на ўзмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы зь Беларусьсю і павелічэньне абароназдольнасьці краіны.
Беларусь з канца 2020 году істотна павялічыла колькасьць запытаў у Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны, аднак большасьць зь іх датычыць крымінальных справаў аб кампутарных злачынствах.
Кіраўніца Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны Наталія Навуменка заявіла, што няма анамальнага павелічэньня колькасьці беларусаў, якія ўцякаюць ва Ўкраіну ад палітычнага перасьледу за ўдзел ў акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны супольна зь сіламі Нацыянальнай гвардыі, Нацыянальнай паліцыі і Ўзброенымі сіламі на мяжы зь Беларусьсю праводзяць спэцыяльную апэрацыю «Палесьсе», каб не дапусьціць перамяшчэньня мігрантаў на сваю тэрыторыю.
«Першым крокам мусіць стаць тэрміновае вызваленьне 876 палітвязьняў, сярод якіх лідэры, якія маюць падтрымку народу: Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Марыя Калесьнікава, Максім Знак», — напісаў Аляксандар Дануца.
Кампанія «Белэнэрга» аднавіла пасьля двухдзённага перапынку пастаўкі электраэнэргіі ва Ўкраіну.
Служба бясьпекі Ўкраіны забараніла ўезд на тры гады двум беларускім анархістам, Арцёму Маркіну і Алене Вітцы, у інтарэсах нацыянальнай бясьпекі.
Улады Ўкраіны перакананыя, што міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і эўрапейскіх краіны ў любы момант можа абвастрыцца.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба паведаміў, што на тле міграцыйнага крызісу на беларуска-эўрапейскай мяжы Ўкраіна актывізуе супрацоўнітва па ўзмацненьні аховы сваіх межаў.
Украіна павялічыць выкарыстаньне ўласнай атамнай энэргіі на замену пастаўкам зь Беларусі.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі заявіла аб спыненьні з 18 лістапада паставак электраэнэргіі ва Ўкраіну.
Загрузіць яшчэ