На просьбу даць прыклад такога паста ад адміністрацыі прыйшла спасылка на вось гэты пост:
«Міхал Каміньскі, дэпутат Сэйму Польшчы, у Беларусі ня быў гадоў 25. І яму ёсьць з чым параўнаць і што сказаць пра сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі. Чаму цэньнікі нашых крам на 20–30% вышэйшыя, чым у Беластоку? Чаму сёньня палякі выходзяць пратэставаць на вуліцы? Чаму вайсковыя вучэньні „Захад-2017“ выклікаюць у Эўропе павышаную насьцярожанасьць?»
Гэтыя пытаньні Анатоль Лябедзька абмяркоўваў з польскім дэпутатам у пяціхвіліннай тэлевізійнай перадачы на афіцыйным партыйным сайце.
«Тут ёсьць над чым усьміхнуцца і паціснуць плячыма. Гэта калі і прыклад, то не распальваньня нянавісьці, а палітычнай шызафрэніі адміністратараў», — адрэагаваў на сытуацыю старшыня АГП.
На дадзены момант акаўнт разблякаваны. Аднак папярэджаньне за «распальваньне нянавісьці» застаецца ў сіле.
На пытаньне, навошта ўвогуле мець акаўнт на гэтай расейскай сетцы, спадар Лябедзька адказвае:
«Фактычна большая частка мабілізацыі на «Маршы недармаедаў» ішла праз «Одноклассники».