Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі адрэагаваў на паразу Купчыной на прызначэньні генэральнага сакратара АБСЭ


Дзьмітры Мірончык
Дзьмітры Мірончык

МЗС Беларусі распаўсюдзіў камэнтар у сувязі з тым, што беларуская дыпляматка Алена Купчына не знайшла падтрымкі на выбарах генэральнага сакратара АБСЭ.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык зьвярнуў увагу на тое, што «ўпершыню ў гісторыі АБСЭ прадстаўнік дзяржавы на „ўсход ад Вены“ быў вылучаны ў якасьці кандыдата на пасаду генэральнага сакратара гэтай арганізацыі»:

«Уносячы сваю кандыдатуру, Рэспубліка Беларусь найперш кіравалася імкненьнем унесьці дадатковы ўклад у фармаваньне атмасфэры ўзаемнага даверу, дыялёгу і ўмацаваньня АБСЭ. Мы лічылі і працягваем лічыць, што беларускі кандыдат — наша амбасадарка ў Вене і раней намесьніца міністра замежных спраў Беларусі Алена Мікалаеўна Купчына — валодае ўсімі неабходнымі прафэсійнымі якасьцямі, каб эфэктыўна ажыцьцяўляць кіраўніцтва сакратарыятам АБСЭ на цяперашнім складаным для арганізацыі этапе, ды і рэгіёну ў цэлым», — заявіў Мірончык.

«Сам працэс адбору кандыдатаў ня толькі на гэты пост, але і на пасады кіраўнікоў трох інстытутаў АБСЭ — дырэктара Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, прадстаўніка ў пытаньнях свабоды СМІ і Вярхоўнага камісара ў праблемах нацыянальных меншасьцяў — праходзіў вельмі няпроста і пагражаў апынуцца ў тупіку зь цяжкімі наступствамі для ўсёй арганізацыі, якая засталася раптоўна зусім абезгалоўленай. Лічачы, што арганізацыя страціла магчымасьць істотна ўмацаваць пачуцьцё сумеснага валоданьня і ўнесьці дадатковы ўклад у ліквідацыю разьдзяляльных ліній у нашым агульным рэгіёне, мы тым ня менш па-ранейшаму перакананыя ў асаблівай важнасьці і ролі АБСЭ.

Будучы зацікаўленымі ў захаваньні жыцьцяздольнасьці арганізацыі і зыходзячы зь неабходнасьці працягу паўнавартаснага функцыянаваньня яе выканаўчых структураў, мы будзем адказнымі і канструктыўнымі пры вырашэньні пытаньня аб запаўненьні гэтых важных вакансій», — заявіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі.

Чатыры прычыны, чаму беларуску Купчыну не прызначылі генэральным сакратаром АБСЭ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG