Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былым «беркутаўцам», якіх вінавацяць у расстрэле Майдану, могуць даць расейскае грамадзянства


Супрацоўнікі «Беркуту» ў судзе ў Кіеве, лістапад 2016 году.
Супрацоўнікі «Беркуту» ў судзе ў Кіеве, лістапад 2016 году.

Першы намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы Расеі па справах СНД і сувязях з суайчыньнікамі Канстанцін Затулін дапусьціў прадастаўленьне грамадзянства чатыром былым байцам украінскага спэцпадразьдзяленьня Міністэрства ўнутраных спраў «Беркут», якіх ва Ўкраіне абвінавачваюць ва ўдзеле ў расстрэле антыўрадавых дэманстрацый у Кіеве ў лютым 2014 году.

Харкаўскія «беркутаўцы» Віталь Ганчарэнка, Арцём Войлакаў, Аляксандар Кост і Ўладзіслаў Масьцега нядаўна зьбеглі ў Расею і запісалі відэазварот:

У ім яны заявілі, што «наша прафэсія — абараняць закон і ахоўваць правапарадак», і што яны «выконвалі свой канстытуцыйны абавязак на Майдане пад градам камянёў і кактэйляў Молатава».

Затулін растлумачыў, што чацьвёра «беркутаўцаў» маглі б атрымаць грамадзянства РФ па праграме добраахвотнага перасяленьня суайчыньнікаў у Расею альбо паводле нормы аб часовым прытулку.

«Праўда, гэта азначае адначасова выхад з грамадзянства Украіны ў адпаведнасьці з нашымі цяперашнімі законамі. Таму ўсё залежыць ня толькі ад нас, але і ад іх», — растлумачыў ён.

«Яны ў чыстым выглядзе зьяўляюцца палітычным эмігрантамі, але ў нас палітычны прытулак ня можа быць прадастаўлены грамадзянам краін, з якімі ў РФ бязьвізавы парадак перасячэньня мяжы. А з Украінай да гэтага часу ў нас менавіта такі парадак», — патлумачыў Затулін.

З усёй чацьвёркі толькі ў Віталя Ганчарэнкі была мера стрыманьня: раней Апэляцыйны суд Кіева адпусьціў яго з-пад арышту пад асабістае абавязаньне, і ён павінен быў зьяўляцца ў суд па першым патрабаваньні.

Раней стала вядома, што ў Расеі хаваецца былы камандзір «Беркуту» Дзьмітрый Садоўнік.

Асноўнае супрацьстаяньне пратэстоўцаў і сілавікоў на Майдане ў Кіеве пачалося 20 лютага 2014 году. У той дзень снайпэры пачалі расстрэл пратэстоўцаў, загінулі больш за сто чалавек ( «Нябесная сотня»), яшчэ 185 былі параненыя.

Крывавы шлях: Успаміны пра Майдан
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:23 0:00

У Генпракуратуры Украіны няма сумненьняў у тым, што загад страляць па пратэстоўцах асабіста даў экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч. Раней былы супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня «Беркут» з Харкаву Віктар Шапавалаў ў судзе прызнаў сваю віну ў гібелі пратэстуючых і назваў прозьвішчы былых калег, якія атрымлівалі патроны са сьвінцовай карцеччу замест гумовых куляў для разгону пратэстоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG