Як перадае «РИА Новости», асноўная фаза пошукава-ратавальнай апэрацыі на месцы крушэньня лайнэра завершаная. Суразмоўца агенцтва дадаў, што ратаўнікі знайшлі целы 19 загінулых, 17 зь іх ужо дастаўлены ў Маскву для апазнаньня.
У лябараторыі, дзе адбудзецца генэтычная экспэртыза, таксама знаходзяцца выяўленыя фрагмэнты целаў.
Камісія вывучае некалькі вэрсіяў прычын катастрофы, сярод якіх няякасны рамонт самалёта на заводзе, тэхнічныя непаладкі на борце самалёта, памылка пілётаў, тэракт і пападаньне птушак у рухавік. Прыярытэтнай вэрсіі пакуль няма. Спэцыялісты знайшлі тры «чорныя скрыні» самалёта.
Лайнэр Мінабароны Расеі Ту-154 25 сьнежня ўпаў у акваторыі Чорнага мора паблізу сочынскага ўзьбярэжжа. Ніхто з тых, хто знаходзіўся на борце самалёта (92 чалавекі), ня выжыў.