Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ: дадзеныя з «чорнай скрыні» Ту-154 сьведчаць пра памылку пілятаваньня


Папярэдні аналіз запісаў аднаго з бартавых самапісцаў Ту-154, які разьбіўся над Чорным морам, пацьвердзіў вэрсію пра памылку пілятаваньня, перадае расейскае агенцтва навінаў «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу.

Падрабязнасьці, зьвязаныя з запісам «чорнай скрыні», пакуль не паведамляюцца. Усе тры самапісцы былі знойдзены і дастаўлены ў дасьледчы цэнтар Ваенна-паветраных сіл Міністэрства абароны Расеі.

Самалёт Ту-154 разьбіўся ў нядзелю раніцай, неўзабаве пасьля вылету з Сочы, адкуль ён накіроўваўся ў Сырыю. На борце знаходзіліся 92 чалавекі — усе яны загінулі. У ФСБ заявілі, што не разглядаюць вэрсію тэракту, а прычынай катастрофы магла быць адмова рухавікоў з-за няякаснага паліва, тэхнічная няспраўнасьць або памылка пілёта.

Выданьне «Коммерсант» са спасылкай на сваю крыніцу паведамляе, што сьведкам катастрофы стаў супрацоўнік берагавой аховы памежных войскаў ФСБ. Паводле яго слоў, самалёт ляцеў вельмі павольна, а яго насавая частка была моцная задрана. Гэтая інфармацыя робіць прыярытэтнай вэрсію пра памылку пілёта, адзначае выданьне. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтых слоў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG