Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямейны джэтлаг пасьля сьвятаў


Адзначыць Калядныя і навагоднія сьвяты для шмат каго з нас азначае правесьці некалькі дзён зь іншымі членамі сям’і, гадзінамі разам гатаваць ежу і разам бавіць час за сталом і па-за ім.

Калі вы вяртаецеся з адпачынку, які вы правялі на сьвяты са сваякамі, вы можаце на працягу некалькіх дзён адчуваць эмацыйную і фізычную вычарпанасьць.

Псыхолягі параўноўваюць гэтую зьяву з джэтлагам, які ўзьнікае ў выніку пералётаў паміж некалькімі гадзіннымі паясамі. Як і ў выпадку традыцыйнага збою біярытму, так званы сямейны джэтлаг зьяўляецца вынікам збою ў вашым нармальным жыцьці. Сямейны біярытм працуе ў абодвух напрамках, якія тычацца як падарожнікаў, так і тых, хто кантактуе са сваякамі, зь якімі жыве ў адным горадзе.

Гэта ня значыць, што вы ня хочаце бачыцца з членамі сваёй сям’і, гэта значыць, што вы бачыцеся зь імі толькі некалькі разоў на год і што ў вас ёсьць абмежаваная магчымасьць абмеркаваць тварам у твар складаныя пытаньні.

Паводле словаў доктара Адама Фрыдa, клінічнага псыхоляга са штату Арызона ў ЗША, сувязь паміж эмацыйным стрэсам і фізычным зьнясіленьнем узьнікае ня ў нашай галаве. Можа яна быць і вынікам стрэсу, зьвязанага зь сямейнымі сьвяткаваньнямі.

Што ж рабіць?

Парады псыхолягаў простыя. Па-першае, ня варта спалучаць адпачынак зь сямейнымі сьвяткаваньнямі Калядаў, Новага году або іншых сьвятаў, зьвязанымі зь вялікай колькасьцю сваякоў, багатымі застольлямі і, магчыма, складанымі размовамі. Адпачынак ёсьць адпачынак, і яго варта праводзіць мэтанакіравана.

Можна таксама загадзя паінфармаваць сваякоў, што для вас некаторыя тэмы зьяўляюцца табу і што вы просіце іх паважаць гэты ваш выбар.

Нарэшце, вы можаце практыкаваць розныя мэтады канцэнтрацыі ўвагі і мэдытацыі, каб забясьпечыць ўнутраную расслабленасьць. Але для некаторых з нас гэта даволі непрывычна і цяжка, таму псыхолягі раяць не баяцца фармакалягічных сродкаў, якія ня толькі дапамогуць вам расслабіцца, але і, напрыклад, пераадолець парушэньні сну, што таксама можа быць вынікам сямейнага джэтлагу, які наступае пасьля шматлюдных сямейных сьвяткаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG