Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80-гадовы юбілей папы Францішка


Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак

Падзеі 17 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

17 сьнежня 1936 году ў Аргентыне нарадзіўся Францішак, папа Рымскі з сакавіка 2013 году. Францішак стаў першым папам, ад імя якога ў кастрычніку 2013 году ў Беларусь быў перададзены дакумэнт на беларускай мове. Гэта была падзяка Ядвізе Пастарнак зь Вілейскага раёну за служэньне Касьцёлу.

Таксама ў гэты дзень

1903 — браты Райт зьдзейсьнілі першы ў гісторыі палёт на маторным самалёце.

1924 — утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». У гонар гэтае падзеі сёньня адзначаецца Дзень беларускага кіно.

1926 — у СССР адбыўся першы ўсесаюзны перапіс насельніцтва. Насельніцтва БССР у той час складала 4 985 000 чалавек.

1933 — у СССР уведзеная крымінальная адказнасьць за гомасэксуалізм.

1988 — у Беластоку адбыўся І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС). БАС узьнік у 1981 годзе, але тады польскія камуністычныя ўлады адмовілі яму ў рэгістрацыі. Тагачасным лідэрам БАСу быў Ян Максімюк, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паўторны заснавальніцкі сход БАСу адбыўся 14 красавіка 1988 году ў Варшаве. Старшынём адноўленага БАСу стаў Яўген Вапа.

1998 — ЗША і Вялікая Брытанія пачалі ваенную апэрацыю супраць Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся

1883 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнаўца і перакладчык.

1889 — Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнаўца, гісторык, літаратуразнаўца, пэдагог.

1905 — Ёсіф Хейфец, савецкі кінарэжысэр беларускага паходжаньня.

У памяці

1630 — памёр Мялеці Сматрыцкі, беларускі і ўкраінскі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч, біскуп, які выступаў супраць Берасьцейскай уніі 1596 году. У 1610 годзе выдаў кнігу «Трэнас», у якой заклікаў беларускі і ўкраінскі народы да аб’яднаньня супраць каталіцкай экспансіі. Ягоным найбольш вядомым творам лічыцца «Граматыкі славенскае правільная сынтагма», у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і сынтаксіс стараславянскай мовы. У 1627 годзе Сматрыцкі перагледзеў свае погляды і перайшоў ва ўніяцтва.

2006 — памёр Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.

Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Іван Навуменка і Янка Брыль. Канец 1960-х гг. (з архіву сям’і Івана Мележа)
Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Іван Навуменка і Янка Брыль. Канец 1960-х гг. (з архіву сям’і Івана Мележа)

Што будзе?

Аб’яднаньне «Кінаконг» і кінатэатар «Перамога» працягваюць «Беларускія ўікэнды» — сэрыю паказаў кіно, агучанага па-беларуску. На 17–18 сьнежня заплянаваная сямейная камэдыя брытанскай вытворчасьці «Падынгтан» (Paddington​) — гісторыя прыгодаў абаяльнага мядзьведзіка ў Ангельшчыне.

Менск, кінатэатар «Перамога» (Інтэрнацыянальная вул., 20).
Пачатак у 17:00.
Квіткі каштуюць 3 рублі.

Мода і імпрэзы

Танцы ў Сеніцы

У вясковым доме культуры непадалёк ад Менску харэографы навучаць менчукоў беларускім народным танцам.

Error rendering VK.

Сеніцкі дом культуры (Менскі раён, вул. Набярэжная, 54б).
Пачатак а 17-й гадзіне

Вялікі модны маркет

Сёлета менскаму праекту моднага кірмашу спаўняецца 5 гадоў. Напачатку ў кірмашы бралі ўдзел 29 брэндаў, цяпер колькасьць удзельнікаў вырасла да 130. Прадстаўленыя на модным кірмашы і праекты зь беларускім зьместам: «Žorny», «Канцэпт-крама», «Беларусам».

Уладзімер Рамановіч, стваральнік брэнду «Беларусам»
Уладзімер Рамановіч, стваральнік брэнду «Беларусам»

Менск, ГЦ «Мэтраполь» (вул. Няміга, 5, 2 паверх).
На працягу дня.
Уваход вольны.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG