Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пяцісотгоднасьць» назвала топ-50 і топ-20 беларускіх кніг


У межах беларускай кампаніі «Пяцісотгоднасьць», прысьвечанай 500-годзьдзю першай кнігі, надрукаванай Францішакам Скарынам, беларускія экспэрты склалі сумесны топ-50 найважнейшых кніг Беларусі за апошнія 5 стагодзьдзяў.

Сьпіс атрымаўся такі:

1. Францішак Багушэвіч, «Дудка беларуская»

2. Максім Багдановіч, «Вянок»

3. Францішак Скарына, Біблія

4. Якуб Колас, «Новая зямля»

5. Мікола Гусоўскі, «Песьня пра зубра»

6. Ян Баршчэўскі, «Шляхціц Завальня»

7. Уладзімер Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім»

8. Іван Мележ, «Людзі на балоце»

9. Яўхім Карскі, «Беларусы»

10. Статут Вялікага Княства Літоўскага

11. Максім Гарэцкі, «Дзьве душы»

12. Вацлаў Ластоўскі, «Кароткая гісторыя Беларусі»

13. Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Уладзімер Калесьнік, «Я з вогненнай вёскі»

14. Васіль Быкаў, «Знак бяды»

15. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, «Пінская шляхта»

16. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі), «Адвечным шляхам»

17. Вацлаў Ластоўскі, «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі»

18. Янка Купала, «Жалейка»

19. Ларыса Геніюш, «Споведзь»

20. Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш»

21. Якуб Колас, «Сымон-музыка»

22. Браніслаў Тарашкевіч, «Беларуская граматыка»

23. Сымон Будны, «Катэхізіс»

24. Іван Насовіч, «Слоўнік беларускай гаворкі»

25. Янка Купала, «Спадчына»

26. Анатоль Сыс, «Пан Лес»

27. Сьвятлана Алексіевіч, «Галасы Ўтопіі»

28. Максім Гарэцкі, «Гісторыя беларускай літаратуры»

29. Янка Купала, «Тутэйшыя»

30. Францішак Аляхновіч, «У капцюрох ГПУ»

31. Андрэй Мрый «Запіскі Самсона Самасуя»

32. Кузьма Чорны, «Выбранае»

33. Энцыкляпэдыя Вялікага Княства Літоўскага

34. Рыгор Барадулін, «Ксты»

35. Алесь Гарун, «Матчын дар»

36. Янка Брыль, «Птушкі і гнёзды»

37. Алесь Разанаў, «Шлях 360»

38. «Тарас на Парнасе»

39. «Фаўст» Гётэ. Пераклад Васіля Сёмухі

40. Уладзімер Арлоў, «Краіна Беларусь»

41. Ніл Гілевіч, «Родныя дзеці»

42. Юры Станкевіч, «Любіць ноч — права пацукоў»

43. Васіль Цяпінскі, «Эвангельле»

44. Цётка, «Першае чытаньне для дзетак беларусаў»

45. Францішак Скарына, «Малая падарожная кніжка»

46. Сімяон Полацкі, «Сад шматколерны»

47. Генадзь Кісялёў, «Пачынальнікі»

48. Аркадзь Смоліч, «Геаграфія Беларусі»

49. Міхась Стральцоў, «Выбранае»

50. Натальля Арсеньнева, «Пад сінім небам»

Свае топ-50 склалі Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Лявон Баршчэўскі, Ала Брадзіхіна, Леанід Галубовіч, Натальля Герасімюк, Ірына Дубянецкая, Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Зьміцер Колас, Ігар Логвінаў, Арнольд Макмілін, Людміла Сільнова, Уладзімер Сіўчыкаў, Анатоль Сьцебурака, Галіна Тварановіч, Ірына Шаўлякова, Іван Штэйнер, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных структур Ганна Запартыка (Архіў-музей літаратуры і мастацтва), Марына Запартыка (літаратурны музей Максіма Багдановіча), Вольга Праскаловіч (БДУ па рэкамэндацыі Міністэрства адукацыі). Іхнія сьпісы былі абʼяднаныя ў адзіны супольны.

Разам з тым вялося апытаньне інтэрнэт-карыстальнікаў пра Топ-20 беларускіх кніг. Сьпіс выйшаў такі:

1. Уладзімер Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім»

2. Францішак Скарына, Біблія

3. Максім Багдановіч, «Вянок»

4. Васіль Быкаў, «Знак бяды»

5. Якуб Колас, «Новая зямля»

6. Мікола Гусоўскі, «Песьня пра зубра»

7. Іван Мележ, «Людзі на балоце»

8. Ян Баршчэўскі, «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях»

9. Статуты Вялікага Княства Літоўскага

10. Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш»

11. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, «Пінская шляхта»

12. Францішак Багушэвіч, «Дудка беларуская»

13. Янка Купала, «Жалейка»

14. Браніслаў Тарашкевіч, «Беларуская граматыка для школ»

15. Янка Маўр, «Палескія рабінзоны»

16. Рыгор Барадулін, «Ксты»

17. Уладзімер Караткевіч, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

18. Сымон Будны, «Катэхізіс»

19. Андрэй Мрый, «Запіскі Самсона Самасуя»

20. Кузьма Чорны, «Пошукі будучыні»

Раней Свабода падлічвала самых выдаваных аўтараў Савецкай Беларусі, вынікам стаў Топ-10 самых публікаваных пісьменьнікаў БССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG