Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк: праграма з МВФ нам прынцыпова неабходная


Пра гэта заявіў на «Кастрычніцкім эканамічным форуме» (KEF) намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Дзьмітры Калечыц.

«Несумненна, фінансаваму сэктару Беларусі неабходная больш глыбокая інтэграцыя ў міжнародную фінансавую сыстэму. Адзін з ключавых элемэнтаў тут — гэта праграма з МВФ. Яна дазволіла б у значнай ступені інтэгравацца ў міжнародную фінансавую сыстэму, палепшыць крэдытны і краінавы рэйтынг, зьнізіць кошт рэсурсаў для субʼектаў эканомікі. Адначасова гэта дапамагло б зьмяніць структуру зьнешніх запазычаньняў, зрабіць яе больш устойлівай», — цытуе БелТА Дзьмітрыя Калечыца.

«У цэлым для вырашэньня гэтых задач праграма з МВФ нам прынцыпова неабходная», — заявіў намесьнік старшыні Нацбанку.

Цяпер у Менску працуе тэхнічная місія МВФ па пытаньнях дзяржпрадпрыемстваў.

Беларускі ўрад разьлічвае на крэдыт ад МВФ у 3 мільярды даляраў. МВФ заклікае Беларусь да рэформаў. Аляксандар Лукашэнка 3 кастрычніка на нарадзе, прысьвечанай узаемадзеяньню Беларусі з МВФ, скрытыкаваў рэкамэндацыі МВФ.

«Я ўжо тысячу разоў казаў: усе рэформы мы правялі», — заявіў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG