Расея будзе спрабаваць дэстабілізаваць сытуацыю ў Чарнагорыі і ўсталяваць там рэжым, які быў б супраць уступленьня краіны ў НАТО. Такое меркаваньня выказваюць экспэрты з Балкан.
Як паведамлялі раней бялградзкія СМІ, некалькі грамадзянаў Расеі былі дэпартаваныя з Сэрбіі «за ўдзел у падрыхтоўцы тэрарыстычных акцыяў у Чарнагорыі».
Па дадзеных сьледзтва, пяць узброеных груп колькасьцю 60 чалавек, пераапранутыя ў форму чарнагорскай паліцыі ўвечары 16 кастрычніка, мелі намер захапіць будынак парлямэнту Чарнагорыі, перад якім зьбіраўся правесьці свой мітынг радыкальны «Дэмакратычны фронт», што атрымаў адкрытую палітычную падтрымку з Расеі. Меркавалася адкрыць стральбу па мітынгоўцам, каб справакаваць сутыкненьня і штурм парлямэнту. Плянаваўся і арышт кіраўнікоў рэспублікі, уключаючы прэмʼера Джуканавіча. Чарнагорскі спэцназ пры гэтым павінен быў быць блякаваны на яго базе, мяркуе сьледзтва.
«Калі мець на ўвазе, якім чынам Расея пасылала ў Крым „зялёных чалавечкаў“ і тое, як агрэсіўна пісалі некаторыя СМІ пра чарнагорскі урад, мяне не зьдзіўляюць паведамленьні аб тым, што спэцыяльныя групы былі накіраваныя ў Чарнагорыю, каб усталяваць там рэжым, які быў б супраць эўраатлянтычнай інтэграцыі. Паказальна, што адразу пасьля гэтага прыехаў Патрушаў. Пасьля яго візыту ў 2013 годзе пачаўся вельмі сурʼёзны ціск на Сэрбію ў пытаньнях узмацненьня супрацоўніцтва ў сфэры абароны і бясьпекі, адбылася актывізацыя расейскай прапаганды і спробаў узмацненьня расейскага ўплыву. Цалкам верагодна, што цяпер ён прыяжджаў, каб аказаць ціск на Сэрбію, каб яна прыкрыла справы, зьвязаныя з выгнаньнем расейскіх грамадзян», — лічыць кіраўнік Цэнтру эўраатлянтычных дасьледаваньняў у Бялградзе Алена Міліч.
На думку Алены Міліч, на прамое ваеннае ўмяшаньне на Балканах Расея наўрад ці пойдзе, аднак ёсьць верагоднасьць дэстабілізацыі сытуацыі пры дапамозе мясцовых грамадзян.
«Расейскія самалёты ня змогуць праляцець праз краіны НАТО — Баўгарыю і Румынію, але ёсьць верагоднасьць таго, што для апэрацый па дэстабілізацыі на Балканах могуць быць прыцягнутыя мясцовыя грамадзяне, у тым ліку людзі з дрэнна кантраляваных сэгмэнтаў сыстэмы, гатовыя ўдзельнічаць у незаконных і гвалтоўных дзеяньнях. Эўразьвяз адмаўляецца прызнаць, наколькі сёньня небясьпечны расейскі ўплыў, якое перашкаджае рэформам у рэгіёне», — кажа ён.
Калумніст чарнагорскага партала «Аналітыка» Слабадан Йаванавіч канстатуе, што чарнагорскія апазыцыйныя партыі вельмі блізкія да Расеі.
«Калі казаць пра напад, які рыхтаваўся, то ясна, што такая апэрацыя можа быць ажыцьцёўлена, толькі калі ёсьць падтрымка ці, па меншай меры, дарадцы ў палітычных структурах. Калі адбываецца зьвяржэньне ўлады, то хто ж павінен яе атрымаць у спадчыну», — лічыць Йаванавіч.
«Палітыка Расеі па падтрымцы апазыцыі, відавочна, працягнецца, і яна і надалей будзе спрабаваць дэстабілізаваць Чарнагорыю праз сваіх давераных асоб. Апазыцыя ж паспрабуе зладзіць вулічныя пратэсты і падвярнуць абструкцыі працу парлямэнту і новага ўрада, які, цалкам магчыма, не пратрымаецца да канца мандату», — лічыць ён.
Цалкам матэрыял можна прачытаць на сайце расейскай службы Радыё Свабода.
Самае папулярнае
1