Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяць Трампа — нашчадак беларускіх партызан


Джарэд Кушнэр
Джарэд Кушнэр

Джарэд Кушнэр, муж дачкі Доналда Трампа Іванкі, распавёў пра гэта на старонках газэты The New York Observer, якая яму самому і належыць.

Карані сям’і Кушнэра, паводле яго, з Наваградку.

«Я — унук людзей, што ацалелі у Галакосьце, — піша ён. — 7 сьнежня 1941 году, у дзень нападу на Пэрл-Харбар, нацысты атачылі Наваградзкае гета і пашыхтавалі яго насельніцтва ў два шэрагі: каму паміраць — справа, каму жыць — зьлева. Сястра маёй бабулі, Эстэр, кінулася хавацца ў суседнім доме. Хлопец, які бачыў, як яна ўцякала, выцягнуў яе адтуль, і яна апынулася ў ліку прыкладна 5100 габрэяў, што загінулі ў гэтай першай разьні наваградзкага габрэйства. У 1943 годзе ў ноч перад юдэйскім Новым годам 250 чалавек — усё, што засталося ад 20-тысячнага габрэйскага насельніцтва гораду, задумалі ўцячы праз выкапаны імі падземны ход, які выводзіў за агароджу. Яны абясточылі пражэктары і вынялі цьвікі з бляшанай страхі, каб яна грукатала на ветры і заглушала гукі ўцёкаў».

Партызанскі атрад Бельскіх
Партызанскі атрад Бельскіх

«Мае бабуля зь сястрой не жадалі пакідаць бацьку і апынуліся ў ліку апошніх, — распавядае цяперашні нью-ёркскі бізнэсовец і выдавец. — Калі ж першыя ўцекачы выбраліся з падземнага ходу, там іх чакалі нацысты і пачалі страляць. Брат маёй бабулі Ханон, па якім назвалі майго бацьку, загінуў там, і зь ім яшчэ каля 50 чалавек. Бабуля дабралася да лесу, дзе ўступіла ў партызанскі атрад братоў Бельскіх. Там яна сустрэлася з дзядулем, які ўцёк з працоўнага лягеру. Да таго ён тры гады пражыў у лесе ў зямлянцы — фактычна ў яме, якую ён сам выкапаў — сілкуючыся падножным кормам, хаваючыся і начуючы ў гэтай яме нават суровай зімою».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG