Афіша
У Жодзіне будуць судзіць актывістаў Алеся Макаева, Паўла Пракаповіча, Алеся Абрамовіча, Івана Помазова, Міхаіла Латышава и Паўла Старавойтава, затрыманых 21 траўня за акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей возьме ўдзел у штогадовай сустрэчы міністраў замежных спраў Эўразьвязу і краінаў «Усходняга партнэрства» ў Брусэлі.
З нагоды Дня Эўропы Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі, амбасады краінаў ЭЗ у Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Менгарвыканкаму прадстаўляюць Фэстываль сучаснага эўрапейскага кіно. Фільм «Мае дачкі — каровы» (Польшча). Менск, кінатэатар «Перамога», пачатак 21.00.
З 23 траўня ў Беларусі пачнуць дзейнічаць летнія абмежаваньні на аўтадарогах.
Гэты дзень у гісторыі
1618 — пратэстанцкая шляхта Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно праскай гарадзкой залі, што стала пачаткам Трыццацігадовай вайны ў Эўропе.
1761 — Шчучын атрымаў герб.
1910 — Янка Купала скончыў працу над паэмай «Курган».
1923 — у Менску адкрылася першая ашчадная каса.
1940 — Уінстан Чэрчыль абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі.
1949 — уступіла ў сілу Канстытуцыя ФРН, такім чынам, была абвешчаная Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына.
1953 — на працягу 48 гадзін у Літве арыштаваныя і дэпартаваныя амаль 37 тысяч сялян, якія адмаўляліся ўступіць у калгасы.
1990 — на вайсковай базе «Лясная» (Баранавіцкі раён) ліквідаваная апошняя ракета тыпу Р-12 (СС-4).
1997 — Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка падпісалі Статут Саюзу Беларусі і Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
1707 — Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнаўца. стваральнік сыстэмы клясыфікацыі расьліннага і жывёльнага сьвету.
1959 — Аляксандар Смалянчук, беларускі гісторык.
У гэты дзень памерлі
1173 — Эўфрасіньня Полацкая, княжна, беларуская сьвятая.
1753 — Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца, асьветніца і драматург Рэчы Паспалітай.
1946 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, народны сакратар вайсковых справаў (міністар абароны) БНР.
1980 — Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка і рэжысэрка.
1996 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык першай клясы, падпалкоўнік, начальнік паветранай базы ў горадзе Баранавічы. Загінуў пад час выкананьня вучэбнага палёту. Адвёў самалёт ад вёскі Арабаўшчына. Першы, хто ўганараваны званьнем Герой Беларусі.
Цытата
Сілен, княжа, караць, галаву сілен зьняць, — Не скуеш толькі дум ланцугамі.
Янка Купала, «Курган»