Афіша
Менск — прэзэнтацыя кнігі нямецкага гісторыка Томаса Бона «Менскі фэномэн». Гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля 1945 г.". Кнігарня "логвінаЎ”, пачатак а 18-й.
У гісторыі
1518 — Бона Сфорца каранаваная як каралева польская
1563 — Іван Фёдараў і Пётра Мсьціславец пачалі друкаваць у Маскве першую кнігу «Апостал»
1921— У Менску адбылося афіцыйнае адкрыцьцё Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1928 — Максім Горкі ў газэце «Правда» назваў джаз «музыкай тоўстых»
1945 — Амэрыканскія войскі занялі горад Ляйпцыг
У памяці
1814 — нарадзіўся Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг
1903 — нарадзіўся Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, празаік
1955 — памёр Альберт Эйнштэйн, фізык-тэарэтык
1959 — нарадзіўся Валерый Магучы, беларускі скульптар, аўтар помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу.
1965 — памёр Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог
1976 — нарадзіўся Уладзімер Пугач, беларускі музыка, сьпявак, фронтмэн групы «J Морс»
1981 — памёр Баляслаў Слосканс, беларускі і латыскі каталіцкі біскуп
1988 — памёр Аляксей Мітрафанаў, беларускі і расейскі археоляг
1989 — нарадзіўся Аляксандар Гутар, беларускі футбаліст, брамнік моладзевай зборнай
2002 — памёр Тур Хэердал, знакаміты нарвэскі падарожнік ды навуковец. Зьдзейсьніў некалькі надзвычай адважных вандровак на копіях старадаўніх суднаў.
Цытата
«Усё трэба рабіць проста, наколькі магчыма, але не прасьцей».
Альберт Эйнштэйн