Дэлегаты Афіцэрскага сходу Ўзброеных сіл Беларусі пастанавілі падтрымаць на прэзыдэнцкіх выбарах дзейнага кіраўніка дзяржавы.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Пяты афіцэрскі сход, у якім браў удзел міністар абароны Андрэй Раўкоў, пастанавіў «зьвярнуцца да асабістага складу Ўзброеных сіл, ваеннаслужачых запасу і ў адстаўцы, чальцоў іх сем’яў з заклікам выказаць усялякую падтрымку на маючых адбыцца выбарах» Аляксандру Лукашэнку. Афіцэры таксама паабяцалі даказаць падтрымку Лукашэнкі «сваёй самаадданай ратнай працай па забесьпячэньні будучыні незалежнай моцнай і квітнеючай Беларусі».