Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарнада зьнішчыла ў Бразыліі амаль цэлы горад


Тарнада.
Тарнада.

Прынамсі 5 чалавек загінулі, а 130 атрымалі раненьні ў выніку тарнада ў муніцыпалітэце Рыё Баніта на поўдні Бразыліі. 30 параненых знаходзяцца ў крытычным стане.

Паводле мясцовых уладаў, тарнада, якое прайшло па гэтай тэрыторыі ў пятніцу ў другой палове дня, мела ўзровень F3 у шасьцібальнай шкале Фудзіты (F0 да F5) — гэта азначае, што хуткасьць ветру перавышала 250 км/гадзіну. Тарнада зьявілася пасьля некалькіх дзён моцных дажджоў і граду.

Найбольш пацярпеў 14 тысячны горад Рыё Баніта. Па ацэнках аварыйна выратавальных службаў, было зьнішчана або пашкоджана каля 80% будынкаў.

На фотаздымках і відэа, разьмешчаных жыхарамі ў сацыяльных сетках, бачныя сарваныя дахі, перакуленыя аўтамабілі і зламаныя дрэвы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG