Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як аднаўляюць Косаўскі палац (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Палац Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя каля Косава мяркуецца аднавіць да 2017 году.
1/13 Палац Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя каля Косава мяркуецца аднавіць да 2017 году.
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
На «пашпарце аб’екта» заклеілі тэрмін, калі мае скончыцца другая чарга рэстаўрацыі.
2/13 На «пашпарце аб’екта» заклеілі тэрмін, калі мае скончыцца другая чарга рэстаўрацыі.
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Раней заканчэньне было прызначана на люты 2015 году. Фота верасьня 2014 году
3/13 Раней заканчэньне было прызначана на люты 2015 году. Фота верасьня 2014 году
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
У палацы яшчэ не паўстаўляныя ўсе вокны
4/13 У палацы яшчэ не паўстаўляныя ўсе вокны
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Найбольш завершаны выгляд мае левы флігель
5/13 Найбольш завершаны выгляд мае левы флігель
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Такія вокны будуць у палацы
6/13 Такія вокны будуць у палацы
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Левы флігель ззаду палаца
7/13 Левы флігель ззаду палаца
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Будаўнічая машына каля палаца
8/13 Будаўнічая машына каля палаца
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Побач з палацам – сядзіба Касьцюшкі
9/13 Побач з палацам – сядзіба Касьцюшкі
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Косава – адзін з найменшых гарадоў Беларусі
10/13 Косава – адзін з найменшых гарадоў Беларусі
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Да палаца вядзе вуліца імя Касьцюшкі
11/13 Да палаца вядзе вуліца імя Касьцюшкі
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Аграэкасядзіба на вуліцы Касьцюшкі, дзе могуць спыніцца турысты
12/13 Аграэкасядзіба на вуліцы Касьцюшкі, дзе могуць спыніцца турысты
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Блізкасьць палаца і сядзібы Касьцюшкі вымагае зьяўленьня турыстычнай інфраструктуры
13/13 Блізкасьць палаца і сядзібы Касьцюшкі вымагае зьяўленьня турыстычнай інфраструктуры
Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.
Previous slide
Next slide

Каля Косава на Берасьцейшчыне працягваецца аднаўленьне палаца Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя. У самім горадзе зьяўляецца турыстычная інфраструктура.

Косаўскі палац мяркуецца аднавіць да 2016–2017 году, у залежнасьці ад фінансаваньня. Цяпер ідзе другая чарга рэканструкцыі — унутраныя працы, інжынэрныя сеткі. Скончыць другую чаргу меліся ў лютым 2015 году, аднак цяпер на «пашпарце аб’екту» гэты тэрмін заклеены.

У Івацэвіцкім райвыканкаме патлумачылі, што рэстаўрацыя працягваецца ў залежнасьці ад фінансаваньня, і хоць тэмпы могуць і не супасьці з заплянаванымі, аднак «рэстаўрацыю ніхто не замарожвае».

Сапраўды, за палацам стаіць будаўнічая машына, непадалёк — агароджаныя вагончыкі будаўнікоў. Звонку найбольш завершаным выглядае левы флігель палаца. Тут паўстаўлялі ўсе вокны, сьцены патынкавалі і пафарбавалі.

У 2014 годзе на рэстаўрацыю палаца, паводле афіцыйных зьвестак, пайшло 8,5 мільярда беларускіх рублёў. Большая палова сродкаў — з абласнога бюджэту.

Мяркуецца, што фасад адновяць у тым выглядзе, як было пры Пуслоўскіх. Аднак ня ўсё будзе аўтэнтычным. Дах, прыкладам, пакрылі чырвонай мэталадахоўкай.

Побач з палацам — сядзіба-музэй Тадэвуша Касьцюшкі. Мяркуецца, што пасьля аднаўленьня палаца тут будзе адзіны турыстычны комплекс. У 2014 годзе сядзібу Касьцюшкі наведалі 15 тысяч чалавек. Экспэрты прагназуюць рост гэтай лічбы пасьля аднаўленьня палаца Пуслоўскіх.

Косава — адзін з найменшых гарадоў Беларусі. У 2014 годзе тут жылі 2500 чалавек. Горад ляжыць на шляху да Ружанаў, дзе рэстаўруецца палац Сапегаў. Ужо цяпер у Косаве зьяўляюцца аб’екты турыстычнай інфраструктуры — сядзібы, дзе можна спыніцца турыстам на начлег.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG