«Рэагуючы на стандартныя заявы расейскага боку, хацеў бы яшчэ раз адзначыць, што гэта агульная пазыцыя кіраўніка ўкраінскай дзяржавы і ўраду, што найлепшы і самы эфэктыўны фармат правядзеньня перамоў — гэта жэнэўскі фармат. Расея ўсімі сіламі і сродкамі спрабуе адмовіцца ад гэтага фармату, і яна нам прапануе Абхазію нумар 2 на тэрыторыі Ўкраіны. Мы наўпроставыя перамовы з расейскімі тэрарыстамі весьці ня будзем! Калі хочаце міру, выконвайце менскія пагадненьні. Для гарантый патрэбны той фармат, прымальны для ўсяго сьвету і ў першую чаргу — для Ўкраіны. Таму мы настойвалі і настойваем на неабходнасьці выконваць ўсе 12 пунктаў менскіх дамоўленасьцей », - падкрэсьліў Яцанюк.
Паводле яго слоў, менавіта Расея і Крэмль зрабілі насельніцтва Данецку і Луганску закладнікамі і вядуць сытуацыю да гуманітарнай катастрофы.
Раней расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што жэнэўскі фармат перамоваў — пройдзены этап і што ён «быў карысны у пэўнай ступені, пакуль не было наўпроставага дыялёгу паміж Кіевам і паўднёвым усходам».
Першапачатковыя міжнародныя крокі ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне абмяркоўваліся ў Жэнэве 17 красавіка. Украіна заклікае Расею, ЗША, Эўразьвяз вярнуцца да перамоваў у жэнэўскім фармаце. Была прапанаваная і ідэя вэймарскага фармату з удзелам Нямеччыны, Польшчы і Францыі.