У Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны, на тэрыторыях, якія кантралююцца сэпаратыстамі, сёньня праходзяць выбары дэпутатаў заканадаўчых органаў улады — «Народных саветаў», а таксама кіраўнікоў так званых «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі».
Лідэры гэтых самаабвешчаных «рэспублік» заяўляюць, што законы Ўкраіны на іх тэрыторыях ня дзейнічаюць. Таму яны адмовіліся ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся ва Ўкраіне на мінулым тыдні.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква мае намер прызнаць вынікі гэтага галасаваньня. Прадстаўнікі ЗША і ЭЗ абвясьцілі, што такая пазыцыя Расеі парушае «менскія мірныя пагадненьні».
Кіеў настойвае на выкананьні менскіх дамоўленасьцяў, паводле якіх мясцовыя выбары павінны прайсьці згодна з указам, падпісаным у сьнежні прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.
За дзень да выбараў на Youtube зьявіўся ролік, зьняты, як сьцьвярджаюць яго аўтары, на адной з цэнтральных вуліц Данецку: