Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў грамадзянскі актывіст Леанід Смоўж, які сустракаў Вінярскага каля вязьніцы.
«Бачыў яго ў аўтамабілі міліцыі. Але куды павезьлі, невядома. Лічу, што вывезьлі наўмысна, каб мы яго не сустрэлі», — сказаў Леанід Смоўж.
Максім Вінярскі быў затрыманы 29 жніўня на вуліцы Багдановіча, калі ішоў на талаку ў Курапаты.
За некалькі дзён да таго Вінярскага выкліка́лі ў міліцыю і прапаноўвалі падпісаць паперу, што ён папярэджаны аб недапушчальнасьці экстрэмісцкай дзейнасьці, але Максім адмовіўся гэта зрабіць.
У Савецкім судзе Менску актывіста абвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі і асудзілі да 15 сутак арышту. На судзе стала вядома, што ў ізалятары на Акрэсьціна Вінярскаму пагражалі фізычнай расправай.