«Я вельмі рады, што песьня жыве. Бо яна - бы кропля ў той эўрапейскай плыні, да якой належыць і сама радыёстанцыя «Свабода», – цытуе Фэлікса Аксёнцава партал Тузін гітоў.
Тлумачачы цытату «там, дзе няма цемнаты» з антыўтопіі Джорджа Оруэла «1984», Фэлікс Аксёнцаў сказаў:
«Радыё Свабода» – выйсьце з сусьвету Оруэла. Маёй рэлігіяй тады, у 80-ыя - 90-ыя гады, быў рок-н-рол. «Радыё Свабода» – тое ж, што ў іншых сьветапоглядах «благадаць», «нірвана», «Дух Сьвяты» ці «сусьветны розум». Чалавек як увасабленьне Свабоды Выбару. Таму – хвалі радыё, таму – «вусны і словы» адвечнага. Тыя вусны і словы, што былі нам дадзеныя рок-н-ролам. Словы «слухаюць нас», «ведаюць нас» – тут набываюць адценьне «сапраўды ведаюць», «сапраўды слухаюць» па-за сусьветам «1984».
Аўтар тэкстаў да першых альбомаў гурту Ulis Фэлікс Аксёнцаў ужо 18 год жыве ў Канадзе. Ён працуе ва ўнівэрсытэце ў Ванкувэры, практыкуе дзэн-будызм і зрэдчас піша вершы – па-беларуску і па-расейску.
На відэа: Гурт Ulis выконвае «Радыё Свабода» на дабрачынным канцэрце, прысьвечаным угодкам БНР. Запіс зроблены дзяржаўным Тэлевізійным Беларускім Каналам (ТБК) 20 сакавіка 1993 году ў менскім Палацы культуры чыгуначнікаў. Відэа ўзятае з архіву экс-прэзыдэнта Менскага рок-клюбу Ўладзімера Зайчанкі.