Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баразенка: «Ратаваліся ад абстрэлу ў падвале разам зь мясцовымі і сэпаратыстамі»


Аляксандар Баразенка на Майдане ў Кіеве
Аляксандар Баразенка на Майдане ў Кіеве

Журналіст тэлеканала «Белсат» Аляксандр Баразенка разам з апэратарам ўчора сталі сьведкамі актыўнай фазы антытэрарыстычнай апэрацыі на Данеччыне. Рухаючыся са Славянска ў Данецк, журналісты трапілі пад абстрэл і ратаваліся разам зь мясцовымі жыхарамі і некаторымі сэпаратыстамі ў падвале.

Аляксандар Баразенка цяпер знаходзіцца ў Данецку, дзе працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя.

Свабода: «Аляксандр, дзе вы знаходзіліся і што рабілі, калі пачаўся абстрэл?»

Баразенка: «Мы ехалі са Слявянска ў Данецк. Праехалі адзін з украінскіх блёк-пастоў, даехалі да месца, дзе базіраваліся сэпаратысты. Там усюды стаялі войскі сэпаратыстаў, якія рыхтаваліся да бою. Якраз тады пачаўся артылерыйскі абстрэл. Мы былі вымушаныя схавацца разам зь мясцовымі жыхарамі і некаторымі сэпаратыстамі ў падвале аднаго будынку і перачакаць. Абстрэл доўжыўся дзесьці паўгадзіны. Пасьля мы паспрабавалі выехаць у бок Данецка, але блёк-пасты не працавалі і ўкраінцы нас не прапускалі. Але мы здолелі акольнымі шляхамі выбрацца на трасу і потым рухацца ў бок Данецка. Пакуль мы ехалі, бачылі выбухі, бачылі дым ад снарадаў, таксама была чуваць страляніна».

Свабода: «Што робяць мірныя жыхары, калі пачынаецца страляніна?»

Баразенка: «У асноўным хаваюцца ў падвалах. Некаторыя робяць імправізаваныя бамбасховішчы, куды бягуць адразу, як толькі пачуюць першыя стрэлы».

Свабода: «Ці былі ахвяры, параненыя ў выніку таго абстрэлу, які вы назіралі?»

Баразенка: «Мы ахвяраў ня бачылі. Хутчэй за ўсё артылерыйскі абстрэл вядзецца не баявымі снарадамі, а „балванкамі“. Чуваць былі стрэлы, але ў тых месцах, куды яны траплялі, не было значных пашкоджаньняў».

Свабода: «Ці абраньне прэзыдэнта неяк паўплывала на настроі мясцовых жыхароў?»

Баразенка: «Людзі, за каго б яны ні былі, — за сэпаратыстаў ці за адзіную Ўкраіну, вельмі чакалі гэтых выбараў. Таму што мірныя жыхары зьвязваюць з выбарамі спадзевы на сканчэньне вайны. Зараз яны чакаюць рашучых крокаў ад Пятра Парашэнкі, каб наладзіць дыялёг і вельмі хочуць, каб гэтая страляніна, пачуўшы якую яны вымушаныя бегчы ў падвалы, хутчэй скончылася».

Свабода: «Ці размаўлялі вы з «зялёнымі чалавечкамі»? Можа іх стаўленьне пачало мяняцца пасьля выбараў?»

Баразенка: «Калі казаць пра ўзброеных людзей, якіх так называюць, то гэта ў большасьці прафэсійныя салдаты, у іх функцыі не ўваходзяць ніякія перамовы ці разважаньні. Гэта людзі, якія ваююць. Яны жадаюць ці памерці ці перамагчы».

Свабода: «Куды вы зараз паедзеце?»

Баразенка: «Зараз будзем вырашаць, у які горад далей рухацца. Ёсьць інфармацыя, што ў Данецку працягваюцца баі, і заставацца тут можа быць небясьпечна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG