Антытэрарыстычная апэрацыя (АТА) ў Данецку працягваецца з 14 гадзін 26 траўня, калі ўкраінскія вайскоўцы з выкарыстаньнем баявых самалётаў і гелікоптэраў адбілі ў баевікоў аэрапорт.
Як паведамляе з Данецка карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода, ноччу баевікі прызналі, што панесьлі значныя страты пасьля «зачысткі» аэрапорта ўкраінскімі сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі. Лідэры групоўкі «Данецкая народная рэспубліка», прызнанай пракуратурай Украіны тэрарыстычнай арганізацыяй, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, бягуць з захопленага будынку абласной адміністрацыі.
Раніца ў Данецку пачалася з пажару ў цэнтры горада. Відавочцы паведамляюць, што гарыць лядовая арэна «Дружба». Пакуль незразумела, ці мае гэта нейкае дачыненьне да антытэрарыстычнай апэрацыі (за апошнія суткі маштабныя пажары адбыліся толькі ў зоне бою), аднак жыхары ня чулі стрэлаў або выбухаў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Украінскія сілавікі паабяцалі сёньня працягнуць антытэрарыстычную апэрацыю ў Данецку (уначы быў абвешчаны перапынак у баявых дзеяньнях — сілы апэрацыі вылучылі ультыматум тэрарыстам, час якога скончыўся ў чатыры гадзіны раніцы).
У штабе апэрацыі запэўнілі, што бой будзе доўжыцца да поўнага зьнішчэньня тэрарыстаў і нават магчыма выкарыстаньне «высокадакладнай» зброі, бо, паводле сілавікоў, ўсе аб’екты тэрарыстаў ім вядомыя.
Пры гэтым, па словах прэс-афіцэра АТА Аляксея Дзьмітрашкоўскага, баевікі, якія знаходзіліся ў тэрмінале Данецкага аэрапорта, амаль цалкам зьнішчаныя. Пры гэтым, самі тэрарысты пацьвярджаюць, што панесьлі значныя страты — больш за паўтары сотні забітых і трыста параненых. У прыватнасьці быў падбіты КАМАЗ з баевікамі сфармаванага на Каўказе батальёна «Восток», разьбіты блёк-пост на адным з мастоў Данецка, ішлі баі ў раёне аднаго з ваенкаматаў горада.
Украінскія сілавікі, паводле прэс-афіцэра АТА Аляксея Дзьмітрашкоўскага, страт не панесьлі. Пры гэтым ён паведаміў, што лідэры тэрарыстаў, у прыватнасьці «Абвэр» некалькі разоў спрабавалі дамовіцца з кіраўніцтвам АТА пра свае ўцёкі.
Афіцыйныя дадзеныя ад мэдыкаў па загінулых і параненых абнародуюць 27 траўня днём, па стане на 23 гадзіну ў шпіталі вобласьці з агнястрэльнымі раненьнямі былі дастаўлены 15 чалавек, — такую лічбу агучыў дэпартамэнт аховы здароўя абласной адміністрацыі. Таксама мэдыкі паведамілі, што ноччу ў Данецку пад абстрэл патрапіла карэта хуткай дапамогі, але аб раненьні мэдработнікаў інфармацыі няма.
Пры гэтым сэпаратысты спрабуюць мабілізаваць мэдыцынскі пэрсанал горада, а таксама донараў і валянтэраў для дапамогі пацярпелым са свайго боку.
Баі перакінуліся ў іншыя раёны горада, рух у частцы Данецка быў заблякаваны, таксама ДАІ блякуе ўезды ў Данецк з паўночнага боку, у горадзе чакаюць працягу бою.
Жыхары Данецка не сьпяшаюцца выходзіць «жывым шчытом» на абарону тэрарыстаў. Увечары гарадзкі галава Аляксандр Лук’янчанка зьвярнуўся да жыхароў з просьбай без лішняй неабходнасьці не выходзіць з дому і нават не падыходзіць да вокнаў, пры гэтым заняткі ў навучальных установах, разьмешчаных у паўночных раёнах горада, на сёньня адмяняюцца, магчыма, гэта распаўсюдзіцца на ўвесь горад.
Цяпер большасьць жыхароў чакаюць хутчэйшага завяршэньня апэрацыі, бо людзі стаміліся ад прысутнасьці ўзброеных тэрарыстаў у горадзе, паведамляе з Данецка карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода. Пры гэтым, паводле афіцыйных дадзеных, з мясцовага мірнага насельніцтва пацярпелі тры чалавекі, гэта адбылося яшчэ ўчора, аб новых пацярпелых данчанах інфармацыі няма.
Украінскія СМІ паведамілі таксама пра начныя баі ў раёне штабу сэпаратыстаў з ДНР ў Марыюпалі, а таксама пра атаку баевікоў на сілы АТА ў Славянску.
Як паведамляе з Данецка карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода, ноччу баевікі прызналі, што панесьлі значныя страты пасьля «зачысткі» аэрапорта ўкраінскімі сіламі антытэрарыстычнай апэрацыі. Лідэры групоўкі «Данецкая народная рэспубліка», прызнанай пракуратурай Украіны тэрарыстычнай арганізацыяй, паводле інфармацыі мясцовых СМІ, бягуць з захопленага будынку абласной адміністрацыі.
Раніца ў Данецку пачалася з пажару ў цэнтры горада. Відавочцы паведамляюць, што гарыць лядовая арэна «Дружба». Пакуль незразумела, ці мае гэта нейкае дачыненьне да антытэрарыстычнай апэрацыі (за апошнія суткі маштабныя пажары адбыліся толькі ў зоне бою), аднак жыхары ня чулі стрэлаў або выбухаў, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Данецк. Гарыць хакейная арэна «Дружба»
Украінскія сілавікі паабяцалі сёньня працягнуць антытэрарыстычную апэрацыю ў Данецку (уначы быў абвешчаны перапынак у баявых дзеяньнях — сілы апэрацыі вылучылі ультыматум тэрарыстам, час якога скончыўся ў чатыры гадзіны раніцы).
У штабе апэрацыі запэўнілі, што бой будзе доўжыцца да поўнага зьнішчэньня тэрарыстаў і нават магчыма выкарыстаньне «высокадакладнай» зброі, бо, паводле сілавікоў, ўсе аб’екты тэрарыстаў ім вядомыя.
Пры гэтым, па словах прэс-афіцэра АТА Аляксея Дзьмітрашкоўскага, баевікі, якія знаходзіліся ў тэрмінале Данецкага аэрапорта, амаль цалкам зьнішчаныя. Пры гэтым, самі тэрарысты пацьвярджаюць, што панесьлі значныя страты — больш за паўтары сотні забітых і трыста параненых. У прыватнасьці быў падбіты КАМАЗ з баевікамі сфармаванага на Каўказе батальёна «Восток», разьбіты блёк-пост на адным з мастоў Данецка, ішлі баі ў раёне аднаго з ваенкаматаў горада.
"КамАЗ" с боевиками мчался на огромной скорости, из него велась стрельба http://t.co/u1gvw7VqhX #Donetsk #донецк pic.twitter.com/vSvszn33ri
— ИА ОстроВ (@ostro_v) 27 мая 2014
Украінскія сілавікі, паводле прэс-афіцэра АТА Аляксея Дзьмітрашкоўскага, страт не панесьлі. Пры гэтым ён паведаміў, што лідэры тэрарыстаў, у прыватнасьці «Абвэр» некалькі разоў спрабавалі дамовіцца з кіраўніцтвам АТА пра свае ўцёкі.
Афіцыйныя дадзеныя ад мэдыкаў па загінулых і параненых абнародуюць 27 траўня днём, па стане на 23 гадзіну ў шпіталі вобласьці з агнястрэльнымі раненьнямі былі дастаўлены 15 чалавек, — такую лічбу агучыў дэпартамэнт аховы здароўя абласной адміністрацыі. Таксама мэдыкі паведамілі, што ноччу ў Данецку пад абстрэл патрапіла карэта хуткай дапамогі, але аб раненьні мэдработнікаў інфармацыі няма.
Пры гэтым сэпаратысты спрабуюць мабілізаваць мэдыцынскі пэрсанал горада, а таксама донараў і валянтэраў для дапамогі пацярпелым са свайго боку.
Баі перакінуліся ў іншыя раёны горада, рух у частцы Данецка быў заблякаваны, таксама ДАІ блякуе ўезды ў Данецк з паўночнага боку, у горадзе чакаюць працягу бою.
Вайна паміж сэпаратыстамі
Увечары 26 траўня мясцовыя СМІ апублікавалі інфармацыю пра ўцёкі Дзяніса Пушыліна, лідэра данецкіх сэпаратыстаў, разам зь яго аховай. Пра тое, што Пушылін сьпешна пакінуў будынак абласной адміністрацыі, казалі відавочцы. Жыхары бліжэйшых дамоў распавядалі, што ў адміністрацыі было значна менш людзей, чым звычайна, лідэры сэпаратыстаў чакалі штурму будынка. Ужо ноччу Пушылін запісаў відэазварот, у якім абверг свае ўцёкі, праўда, лідэры так званай «Луганскай народнай рэспублікі» ўжо абвясьцілі вайну данецкім сэпаратыстам і Пушыліну з-за яго здрады.Жыхары Данецка не сьпяшаюцца выходзіць «жывым шчытом» на абарону тэрарыстаў. Увечары гарадзкі галава Аляксандр Лук’янчанка зьвярнуўся да жыхароў з просьбай без лішняй неабходнасьці не выходзіць з дому і нават не падыходзіць да вокнаў, пры гэтым заняткі ў навучальных установах, разьмешчаных у паўночных раёнах горада, на сёньня адмяняюцца, магчыма, гэта распаўсюдзіцца на ўвесь горад.