Цягнуць з вызначэньнем кандыдата (альбо кандыдатаў) у прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў на выбарах 2015 году далей нельга. Ужо напрыканцы красавіка трэба вызначыцца з прэтэндэнтамі. Да такой высновы прыйшлі сёньня экспэрты, якія падвялі вынікі мясцовай выбарчай кампаніі і абмяркоўвалі пэрспэктывы кампаніі прэзыдэнцкай.
З дэмакратычных палітыкаў пакуль толькі двое — кіраўнікі грамадзянскіх кампаніяў «Гавары праўду» — Ўладзімер Някляеў і «Наш дом» — Вольга Карач публічна заявілі, што гатовыя ў наступным годзе пазмагацца за пасаду прэзыдэнта. Ды яшчэ лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч прылюдна сказаў, што ён асабіста для сябе вырашыў: гэта справа для маладзейшых. Астатнія альбо наагул маўчаць, альбо калі што і кажуць, дык толькі ў кулюарах.
«Красавік — гэта той месяц, калі носьбіты прэзыдэнцкіх амбіцыяў мусяць самі вызначыцца. І публічна сказаць: так, я ў гэтым удзельнічаю. І з гэтага трэба зыходзіць. Можа, мы тады і выйдзем на больш эфэктыўны сцэнар прэзыдэнцкай кампаніі», — заявіў сёньня на паседжаньні з экспэртамі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Яшчэ адзін удзельнік дыскусіі, лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін кажа, што для яго непрымальная сытуацыя, калі шмат гавораць пра працэдуру вызначэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, ня маючы саміх кандыдатаў:
«Спрабуюць стварыць працэдуру вызначэньня адзінага кандыдата бязь іх наяўнасьці. І замяніць гэтай працэдурай усё астатняе — працу зь людзьмі, стварэньне пасланьня, зь якім пойдзем да людзей, вызначэньне мэтаў і г.д. Гэты ўнутрыапазыцыйны, вельмі складаны мэханізм абраньня „адзінага“ давядзе да таго, што мы патрацім высілкі, рэсурсы ды яшчэ і перасварымся.
Калі будзе адзін кандыдат, дык навошта гарадзіць усе гэтыя кангрэсы, праймэрыз і да таго падобнае? А калі іх будзе, напрыклад, двое — тады яны сядуць удвух за стол і дамовяцца паміж сабой. А калі яны не дамовяцца, дык ніякі кангрэс тут ужо не ўратуе».
Аглядальнік Паўлюк Быкоўскі выказаў меркаваньне, што часу для вызначэньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў застаецца мала, і таму трэба заканчваць бясконцыя размовы пра «адзінага». Прэтэндэнты на гэтую ролю павінны аб’явіцца ўжо зараз.
Рэальныя кандыдаты і рэальныя сцэнары на прэзыдэнцкую кампанію — вось над чым зараз павінна працаваць апазыцыя, — мяркуе сустаршыня грамадзкай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка:
«Пакуль жа ідзе толькі гаворка: будуць выбары, мы вылучым свайго кандыдата, разьвесім за яго ўлёткі, пасьля людзі прагаласуюць. А Плошчы ўжо ня будзе. Тады што будзе?
Мне падаецца, што пачынаць трэба з распрацоўкі рэальных сцэнараў, зыходзячы з нашых магчымасьцяў. А пакуль, я бачу, шмат якія структуры толькі шукаюць сабе месца ў выбарчым працэсе, каб знайсьці сабе нейкі занятак у такім важным працэсе».
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсьці не пазьней за 20 лістапада 2015 году.