Незалежныя беларускія выдавецтвы, як звычайна, у самым далёкім куце выставы, пад лесьвіцай. Выдавец Зьміцер Колас рады і гэтаму:
«Новага пакуль малавата — год толькі пачаўся. Але сёньня ці заўтра будзе прывезены наклад новай кнігі Станіслава Высьпяньскага, які і драматург, і мастак, і паэт. У кнізе дзьве яго п’есы: „Вясельле“ і „Варшавянка“ ў перакладзе Лявона Баршчэўскага. Вось чэскі клясык Сватаплук Чэх „Пад засеньню ліпы“ — гэта для чэхаў мае такое ж значэньне, як для нас — „Новая зямля“ Якуба Коласа».
Карэспандэнтка: «Так далёка, у самым канцы павільёна заўсёды месьцяцца незалежныя беларускія выдаўцы. Дорага каштуе месца, ці чаму вы заўсёды так далёка?»
«Сёлета — гэта незвычайная падзея для мяне — я вельмі ўдзячны арганізатарам за тое, што яны мне далі гэты стэнд бясплатна. І няважна, мы ў канцы ці ў пачатку. Галоўнае — быць!»
Галоўны рэдактар часопіса «ARCHE» Валер Булгакаў таксама задаволены прысутнасьцю на выставе:
«Проста цікава, што мы ёсьць тут. Гэта самае галоўнае і важнае. Год таму назад мы нават уявіць не маглі, што мы будзем гасьцямі Міжнароднай кніжнай выставы. Сёлета нашы пляны спраўдзіліся, і мы маем асобны стэнд. Пакуль рана казаць пра нейкія вынікі, бо выстава толькі пачынаецца.
Карэспандэнтка: «А дорага месца каштуе?»
«Месца каштуе 240 эўра — гэта амаль 3 мільёны. Таму, магчыма, мы ня зможам атрымаць матэрыяльны прыбытак. Але, прынамсі, нейкі публічны розгалас, я думаю, мы здолеем забясьпечыць».
Рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія» Наста Качан распавядае пра навінкі:
«Новая кніга Ўладзімера Лобача выйшла — „Міф. Прастора. Чалавек“. У Зьмітра Санько выйшла кніжка-дапаможнічак „Асобы, якія тварылі гісторыю“. Прэзэнтаваная сэрыя Ўладзімера Ліхадзедава „Беларусь праз фотааб’ектыў нямецкага салдата“, альбом, прысьвечаны Адаму Міцкевічу. З новага яшчэ „Лісты жыцьця і каханьня Радзіма Гарэцкага“, кніга "Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна: да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці" (укладальнік Т. Якіменка, Т. Бярковіч. 2013).“. Таксама на нашым стэндзе можна знайсьці літаратуру па правах чалавека на беларускай мове.
Людзі ўжо ведаюць нас. Прыходзяць, пытаюцца, што новага, забралі ўжо поўны камплект „Нашай Нівы“, просяць яшчэ прывезьці. „Беларусь“ разыходзіцца вельмі добра. І гэта толькі пачатак, мы яшчэ нармальна нават не расклаліся».
Няма сёлета традыцыйнага ўдзельніка — незалежнага выдавецтва «ЛогвінаЎ», якое спэцыялізуецца на беларускай літаратуры. Летась прыканцы верасьня выдаўца Ігара Логвінава пазбавілі ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць. Прычына — выданьне альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які ў красавіку 2013 года суд Ашмянскага раёна прызнаў экстрэмісцкім. Тэлефон Ігара Логвінава — «па-за зонай дзеяньня».
Амаль усе замежныя дыпляматычныя прадстаўніцтвы, акрэдытаваныя ў Беларусі, выставілі свае стэнды. Стэнд Амбасады ЗША сёньня тэматычны: «Даведайся пра Амэрыку па коміксах»
Тут можна паразмаўляць з мастаком, стваральнікам коміксаў Джошам Элдарам і самому паспрабаваць намаляваць комікс.
«Мне падаецца, што характар чалавека заўсёды бачны праз мастацтва. Коміксы — своеасаблівая мастацкая форма, таму Амэрыка таксама знаходзіць у іх сваё выражэньне. І незалежна ад таго, пра што гэтыя коміксы — ці гэта нейкія забаўляльныя гісторыі, ці гісторыі пра супэргерояў, — усё адно гэтыя гісторыі паказваюць, як мы сябе бачым. Таму адназначна можна праз коміксы даведацца, як амэрыканцы сябе ўспрымаюць і як яны бачаць сябе. Ну, а пытаньне, ці мы менавіта такія, якімі адлюстроўваем сябе ў коміксах, пакінем для гісторыі. Але праз коміксы можна даведацца, як мы сябе бачым цяпер».
Прычым на выставе прадстаўленыя ня толькі вядомыя ўсяму сьвету коміксы пра Спайдэрмэна ці Жалезнага чалавека. Тут ёсьць унікальныя выданьні: кніга коміксаў «Mouse» — пра Галакост. Яна выкарыстоўваецца ва ўнівэрсытэтах ЗША як дапаможнік па гісторыі. Гэтая кніга атрымала прэстыжную Пулітцэраўскую прэмію. Дарэчы, пачыналіся амэрыканскія коміксы з «Жоўтага чалавека» ў 1895 годзе (адсюль і пайшоў выраз «жоўтая прэса»).
У межах Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша чакаецца шмат прэзэнтацыяў і сустрэч зь пісьменьнікамі. 4 лютага стала вядома, што дазволена прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand».