Укладаючы збор твораў, Ніл Гілевіч патрабавальна выбіраў найлепшае з напісанага. На жаль, кнігі выходзілі зусім невялікім накладам — некаторыя тамы толькі па 50–100 асобнікаў. Большую частку аўтар раздаваў родным, сябрам і знаёмым.
Паэт сьціпла адмовіўся гаварыць пра значнасьць завяршэньня працы над 23-тамовікам, палічыўшы, што пра вынік ягонай 10-гадовай працы найлепш распавядуць бліжэйшыя сябры і чытачы. Але адзначыў, што гэта — ня поўны збор твораў і ня выбранае, а тыя творы, якія ён сам лічыць найлепшымі ў сваёй творчасьці. Таксама Ніл Гілевіч пацьвердзіў, што ўсе выдадзеныя кнігі надрукаваў за сваю невялікую пэнсію:
«Гэта вялікі збор. Але ж гэта ня поўны акадэмічны збор, поўны збор пры жыцьці не выдаецца. Гэта проста вялікі збор. А поўны акадэмічны, можа, будзе налічваць і 33 тамы, а то і больш. Гэта я лепшае адбіраў. Яшчэ на 7–10 тамоў засталося за бортам.
Я гэты збор выдаў за сваю дохлую пэнсію. Ніводнага рубля ніякі спонсар мне не даваў. Я ж чытаю навіны і ведаю, як паэты на 20, 30, 40 гадоў за мяне маладзейшыя езьдзяць па Эўропе, атрымліваюць ад спонсараў дапамогу. Вялікую дапамогу. А я — ні капейкі. Я ўсе 23 тамы за гэтыя 10 гадоў выдаў за свае грошы. У мяне тры тамы выйшлі па 50 экзэмпляраў. Некалькі тамоў — па 70, некалькі — па 100. Самае большае — гэта 100 экзэмпляраў. Гэта ж насьмешка і зьдзек. Ну хоць бы 200, хоць бы 300. А дзе грошы ўзяць? Хто і дзе пачытае гэты збор? Толькі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Бо астатняе я ўсё раздаў сваім родным і сябрам. А як жа?»
Літаратуразнаўца і сяброўка паэта Лідзія Савік у 2003 годзе прысутнічала на прэзэнтацыі праекту выданьня. Распавядаючы пра жанравую разнастайнасьць збору, яна кажа, што праца, праробленая Нілам Гілевічам падчас стварэньня 23-тамовіка, пад сілу хіба што цэламу літаратурнаму інстытуту:
«Найперш Ніл Гілевіч — паэт. Таму паэзія займае ажно шэсьць тамоў збору. Гэта вершы, вершаваны раман „Родныя дзеці“, паэмы, сатыра і гумар, літаратурныя містыфікацыі, цыкль гістарычных паэмаў, казкі і загадкі для дзяцей. Тры тамы займаюць пераклады са славянскіх моваў: балгарскай, расейскай, украінскай, польскай, славенскай, сэрбскай, харвацкай, лужыцкай, македонскай, чэскай — усяго больш за 400 паэтаў. Ніл Сымонавіч ня проста пераклаў гэтыя вершы, а перастварыў іх на цудоўнай беларускай мове, увёўшы безьліч замежных паэтаў у беларускую літаратуру. Публіцыстыка, якая ўвайшла ў збор, — гэта прасякнуты болем роздум над сучасным жыцьцём, над становішчам нашай мовы, літаратуры і культуры. У публіцыстычных творах Ніл Сымонавіч вельмі сьмела і адкрыта гаворыць пра самыя надзённыя і балючыя праблемы грамадзтва, называючы імёны, агучваючы тое, што іншыя баяцца сказаць услых. Таксама шмат ёсьць твораў празаічных, сярод якіх раман „Перажыўшы вайну“, у якім паэт распавядае пра сваё дзяцінства і пра тое, што адбывалася падчас вайны ў яго роднай вёсцы; шчымлівая аповесьць-успамін „Разумная дзевачка“, прысьвечаная жонцы паэта Ніне Іванаўне.
Таксама ў зборы — літаратуразнаўчыя і крытычныя працы, сабраны аўтарам фальклёр, запісы са сшыткаў, занатоўкі, рэплікі, моўныя жывінкі, прадмовы, выбраныя старонкі зь дзёньніка паэта, шмат-шмат чаго іншага».
Апошні том збору выдадзены пад нумарам 22, таму што 23-ці выйшаў раней.
Паэт Анатоль Вярцінскі назіраў, зь якім пачуцьцём Ніл Гілевіч узяў у рукі завяршальны том сваёй працы:
«29 сьнежня Ніл Гілевіч пабачыў наяве апошні том распачатага 10 гадоў таму выданьня 23-томнага збору твораў. Пабачыў, патрымаў у руках і паставіў на сваё, адпаведна нумарацыі, месца, побач з падобнымі цёмна-сіняга колеру томікамі. Кажу як сьведка. Бо акурат у гэты дзень традыцыйна наведваў Ніла Сымонавіча, каб пабачыцца і пагаманіць на мяжы двух гадоў, у тым ліку пра пэўныя вынікі 2013 году. І тут вось, амаль калядны цуд, падасьпеў гэты добры, пазытыўны вынік.
Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя абставіны, сьмела задуманы і рупліва падрыхтаваны маштабны выдавецкі праект канчаткова рэалізаваўся. Збор твораў у 23 тамах стаў фактам. І, трэба думаць, фактам ня толькі творчай біяграфіі аўтара, але і ўсёй беларускай літаратуры, фактам грамадзка-культурнага жыцьця краіны.
Значэньне падзеі — ня столькі ў вонкавых парамэтрах, колькі ў зьмесьце, у танальнасьці і сэнсава-выяўленчай сутнасьці, у маральным крэда аўтара. У дадзеным выпадку гэта крэда вельмі цэльнае, вытрыманае, пасьлядоўнае з твору ў твор, з аднаго тома ў другі.
Прывяду ў якасьці прыкладу ледзь не скразны ляйтматыў. У свой час Віктар Каваленка сказаў пра паэтычную творчасьць Ніла Гілевіча: „Паэзія глыбокай веры“. Сам Ніл Гілевіч адну са сваіх кніг прозы, старонкі якой увайшлі ў 16-ты том, назваў „У гэта веру“. А верш, прысьвечаны памяці Максіма Гарэцкага, заканчваецца сьцьверджаньнем: „Тая вера не памерла, не сканала. Тая вера, тая вера ў нас жыве“. Вера — у што, у каго? Менавіта гэтым пытаньнем прасякнутыя і адказваюць на яго шматлікія вершаваныя і празаічныя радкі збору твораў. Гэта вера ў несьмяротнае матчына слова, што гэтаму слову жыць вечна, вера ў нашую нацыянальную годнасьць, у шчасьлівую будучыню свабоднай незалежнай Беларусі, і паэтычна-песенная вера ў тое, што „ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі“.
23 тамы — як 23 верставыя знакі на шляху да запаветнай мэты».